Станіслаў IV Кішка
(1584—1626) біскуп жамойцкі
Станіслаў Кішка (каля 1577 — 17 лютага 1626) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэфэрэндар вялікі літоўскі (з 1615), біскуп жамойцкі (з 1618).
Дуброва[d] | |
Герб «Дуброва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1577 |
Памёр | 17 лютага 1626 |
Пахаваны | |
Род | Кішкі |
Бацькі | Станіслаў III Кішка Альжбета з Сапегаў |
Жонка | Соф’я Канстанцыя зь Зяновічаў (роспуст) |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Біяграфія
рэдагавацьЗ магнацкага роду Кішкаў гербу «Дуброва», сын Станіслава, ваяводы амсьціслаўскага, і Альжбеты з Сапегаў. Меў брата Януша.
Паходзіў з пратэстанцкай радзіны. У маладосьці ажаніўся з Соф’яй Канстанцыяй, дачкой ваяводы берасьцейскага Крыштапа Зяновіча. Аднак каля 1608 узяў роспуст з жонкай (яна потым паўторна выйшла за Аляксандра Слушку), перайшоў у каталіцтва і зрабіўся манахам.
4 красавіка 1615 атрымаў урад рэфэрэндара, а 26 лістапада 1618[1] — намінацыю на біскупа жамойцкага. Дзяяч Контрарэфармацыі (у ліку вернутых ім у каталіцтва быў і яго глуханямы ад нараджэньня бацька)[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi. T. IV. — Münster, 1935. S. 304.
- ^ Станіслаў Думін. Кішкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 101.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0