Мікала́й Заві́ша (каля 1585—1647) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэфэрэндар сьвецкі вялікі літоўскі (1625—1626), кашталян віцебскі (з 1626)[1].

Мікалай Завіша
Мікалай Завіша. Невядомы мастак, сяр. XVII стагодзьдзя
Мікалай Завіша. Невядомы мастак, сяр. XVII стагодзьдзя

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1585
Памёр 1647
Род Завішы
Бацькі Ян Завіша
Анастасія з Трызнаў[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша.

Біяграфія Рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Яна, ваяводы віцебскага, і Анастасіі з Трызнаў.

5 сакавіка 1621 як прадстаўнік караля і вялікага князя ў Віцебску загадаў сябрам мескага магістрату і некаторым мяшчанам зьявіцца 7 сакавіка ў ратушу на суд у зьвязку з бунтам 3 сакавіка і іншымі выпадкамі непадпарадкаваньня ўладыку Язафату Кунцэвічу і духавенству. Аднак спроба прыцягнуць віцебскіх месьцічаў да суду скончылася новым мецяжом[2].

Пакінуў толькі дачок[3], зь якіх Людвіна Завішанка была адной зь першых менскіх бэрнардынак[4].

Крыніцы Рэдагаваць

Літаратура Рэдагаваць