Стэфан Пац
Стэфан Пац (1587 — 17 лістапада 1640) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі надворны (1630) і вялікі літоўскі (1630—1635), падканцлер вялікі літоўскі (з 1635).
![]() Стэфан Пац. Невядомы мастак, XVII ст. | |
![]() Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1587 |
Памёр | 17 лістапада 1640 |
Пахаваны | Вільня |
Род | Пацы |
Бацькі | Мікалай Пац (сын Дамініка) Соф’я з Сапегаў[d] |
Дзеці | Крыштап Жыгімонт Пац, Мікалай Стафан Пац, Міхал Казімер Пац, Ганна з Пацаў[d] і Соф’я з Пацаў[d] |
Быў старостам берасьцейскім, прэнскім і ваўкавішкаўскім.
БіяграфіяРэдагаваць
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Мікалая, падкаморыя берасьцейскага, і Соф’і з Сапегаў.
Навучаўся ў Італіі, па вяртаньні ў Вялікае Княства Літоўскае атрымаў пасады каралеўскага сакратара (з 1611), пісара вялікага літоўскага (1615—1630), рэфэрэндара сьвецкага (1626—1630) і іншыя.
Браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618)[5].
Шчыры каталік, фундаваў кляштар кармэлітак і касьцёл Сьвятога Язэпа ў Вільні, таксама спрыяў будове касьцёла Сьвятой Тэрэзы.
У шлюбе з Ганнай Дусяцкай меў сыноў Станіслава, Крыштапа Жыгімонта і Мікалая Стэфана, а таксама дачок Соф’ю і Ганну.
ГалерэяРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ opac.vatlib.it
- ^ NUKAT — 2002.
- ^ а б Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ^ Нацыянальная бібліятэка Польшчы — 1928.
- ^ Грыцкевіч А. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 422.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Стэфан Пац — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў