Гуга Калантай (па-польску: Hugo Kołłątaj; 1 верасьня 1750, Вялікія Дэдэркалы на Валыні — 28 лютага 1812) — палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, філёзаф, пэдагог, публіцыст. Рэфэрэндар вялікі літоўскі (з 1787), падканцлер каронны (з 1791). Доктар філязофіі (1768) і тэалёгіі (1774).

Гуга Калантай
Гуга Калантай
Гуга Калантай

Герб «Котвіца»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 верасьня 1750
Вялікія Дэдэркалы
Памёр 28 лютага 1812
Варшава
Пахаваны
Род Калантаі
Бацькі Антоні Андрэй Калантай[d]
Марыяна з Мяжынскіх[d]
Дзейнасьць палітык, публіцыст, філёзаф, гісторык, прафэсар унівэрсытэту, каталіцкі сьвятар, географ, антраполяг, грамадзкі дзяяч
Подпіс Выява аўтографу

Гуга Калантай — актыўны дзяяч Адукацыйнай камісіі. Распрацаваў плян разьвіцьця адукацыі ў Рэчы Паспалітай, які зрабіўся асновай «Статуту» камісіі.

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Калантаяў гербу «Котвіца», што паходзіў зь Вялікага Княства Літоўскага[2].

Навучаўся ў Кракаўскім ўнівэрсытэце, у Італіі (1772—1774). Па вяртаньні ў Рэч Паспалітую зрабіўся канонікам кракаўскім (1774).

У 1782—1786 рэктар Кракаўскага ўнівэрсытэту, прыклаў шмат намаганьняў да яго рэфармаваньня на аснове ідэяў Асьветніцтва. Пазьней пераехаў у Варшаву, дзе актыўна заняўся палітычнай дзейнасьцю, згуртаваў кола сваіх прыхільнікаў, г. зв. «Кузьня Калантая».

 
Аўтограф Г. Калантая

Лідэр рэфарматарскай плыні ў час працы Чатырохгадовага сойму (1788—1792). Адзін з аўтараў Канстытуцыі 3 траўня (1791).

Прыхільнік ідэі вызваленьня сялянаў ад прыгону, забесьпячэньня правоў мяшчанаў і абмежаваньня ўлады духавенства. Падтрымліваў ідэю цэнтралізацыі Рэчы Паспалітай праз больш цеснае аб’яднаньне Вялікага Княства з Каронай. Галоўны арганізатар «Згуртаваньня сяброў урадавай канстытуцыі», якое плянавала працгнуць справу рэфармаваньня дзяржавы. Па перамозе антырэфарматарскай прарасейскай Таргавіцкай канфэдэрацыі ў эміграцыі.

Адзін зь вядучых ідэолягаў, потым кіраўнік «левага» («якабінскага») крыла ў паўстаньні Т. Касьцюшкі, арыентаваўся на цесныя зьвязкі з рэвалюцыйнай Францыяй. Разам з І. Патоцкім ініцыятар місіі Т. Касьцюшкі ў Парыж (пачатак 1793). Удзельнічаў у складаньні Кракаўскага акту паўстаньня, Паланецкага ўнівэрсалу, пастановы пра надзяленьне зямлёй сялянаў, якія браді ўдзел у паўстаньні. Узначальваў аддзел скарбу (фінансаў) у Найвышэйшай нацыянальнай радзе. Канфлікт на пачатку паўстаньня паміж Т. Касьцюшкам і Найвышэйшай Літоўскай радай імкнуўся задагодзіць шляхам уніфікацыі Віленскага акту з Кракаўскім.

Па паразе паўстаньня быў у аўстрыйскім зьняволеньні (сьнежань 1794 — лістапад 1802). У 1802—1806 жыў на Валыні, адзін з заснавальнікаў Крамянецкага ліцэя. Намагаўся ўдзельнічаць у працы Віленскага ўнівэрсытэту, аднак з палітычных меркаваньняў Адам Чартарыйскі і рэктар унівэрсытэту Г. Страйноўскі не дазволілі гэтага. У студзені 1807 — траўні 1808 на загад Аляксандра I знаходзіўся ў Маскве пад наглядам.

Творчасьць

рэдагаваць

Пакінуў багатую філязофскую і публіцыстычную спадчыну: «Да Станіслава Малахоўскага… некалькі лістоў Ананіма» (1788—1889), «Палітычнае права польскага народу» (1790), «Пра ўзьнікненьне і заняпад Канстытуцыі 3 траўня» (1793, разам з І. Патоцкім і Ф. Дмахоўскім), «Стан асьветы ў Польшчы ў апошнія гады панаваньня Аўгуста III» (1841), «Крытычны агляд асноваў гісторыі пра пачаткі чалавечага роду» (1842) і інш.

Ягоныя працы засноўваліся на прагрэсіўных на той час ідэях Асьветніцтва, вучэньні францускіх фізіякратаў, эвалюцыйнай канцэпцыі разьвіцьця грамадзтва[2].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Korespondencya listowna z T. Czackim... T. 1—4. Kraków, 1844-45;
  • Listy pisane z emigracji. T. 1—2. Poznań, 1872;
  • Wybór pism politycznych. Wrocław, 1952;
  • Wybór pism naukowych. Warszawa, 1953;
  • Stan oświecenia w Polsce w ostatnich latach panowania Augusta III (1750—1764). Wrocław, 1953;
  • Listy Anonima i Prawo polityczne narodu polskiego. T. 1—2. Kraków, 1954.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гуга Калантайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў