Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн (каля 1654, Жамойць — 14 жніўня 1708, Кідуляй, цяпер Шацкі раён, Летува) — рымска-каталіцкі дзеяч Рэчы Паспалітай. З шляхецкага роду Крышпін-Кіршэнштэйнаў гербу ўласнага Крышпін, сын Гераніма.
Jan Hieronim Kryszpin-Kirszensztein | |
![]() | |
Герб Крышпін | |
Тытулярны біскуп Салёнэнскі | |
---|---|
1694 — няма зьвестак | |
Біскуп-суфраган віленскі | |
1694 — 1695 | |
Папярэднік | Уладыслаў Сільніцкі |
Наступнік | Ян Мікалай Згерскі |
Біскуп жамойцкі | |
1695 — 1708 | |
Папярэднік | Казімер Пац |
Наступнік | Ян Мікалай Згерскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 1654![]() |
Памёр | 14 жніўня 1708![]() |
Пахаваны | |
Род | Крышпін-Кіршэнштэйны |
Бацькі | Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн Ганна з Млоцкіх[d] |
Рэлігія | каталіцтва |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан |
Навучаўся ў Кракаўскай акадэміі й Падуанскім унівэрсытэце. У 1678 высьвечаны на сьвятара. Ад 1681 віленскі канонік, ад 1685 кусташ. У 1687-1695 рэфэрэндар духоўны ВКЛ. У 1694 менаваны тытулярным біскупам салёнэнскі й прызначаны біскупам-суфраганам віленскім. У 1695 прызначаны жамойцкім біскупам. У палітычным жыцьці выступаў супраць партыі Сапегаў, але ў часе Паўночнае вайны 1700-1721 гадоў перайшоў на швэдзкі бок. Пахаваны ў Віленскай катэдры.
ЛітаратураРэдагаваць
- Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»