Інфэ́кцыя (ліпля)[1] — заражэньне жывых арганізмаў мікраарганізмамі, як то бактэрыямі, грыбамі, пратыстамі, а таксама вірусамі, прыёнамі. Тэрмін азначае розныя віды ўзаемадзеяньня чужародных мікраарганізмаў з арганізмам чалавека ў мэдыцыне, жывёлаў у заатэхніцы й вэтэрынарыі, расьлінаў у аграноміі.

Навука аб інфэкцыі завецца інфэкталёгіяй. Яна вывучае інфэкцыйны працэс, інфэкцыйную хваробу, інфэкцыйную паталёгію, што ўзьнікае ў выніку канкурэнтнага ўзаемадзеяньня арганізму з патагеннымі ці ўмоўна-патагеннымі мікраарганізмамі, і распрацоўвае мэтады дыягностыкі, лячэньня й прафіляктыкі інфэкцыйных хваробаў.

У выніку ўстанаўленьня ўсеагульнага правядзеньня прышчэпак інфэкцыі перасталі быць асноўнай прычынай дзіцячай сьмяротнасьці. Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя, за 2011 г. у Эўропе 32 тыс. дзяцей памерлі ад інфэкцыяў, што папярэджваюцца з дапамогай прышчэпкі[2].

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць