Мачаві́к[1] (па-лацінску: vesica urinaria) — полы цягліцавы орган выводнай сыстэмы хрыбетных жывёл і чалавека, разьмешчаны ў малым тазе; служыць для назапашваньня адцяканай з нырак мачы і пэрыядычнага яе вывядзеньня праз мачаспуск.

Мачавік у чалавека

Мачавік у чалавека адзін, ён разьмяшчаецца ў ніжняй частцы жывата за кушмаком. У залежнасьці ад колькасьці мачы мачавик можа расьцягвацца і сьціскацца. Усяго мачавик у розных людзей можа ўтрымліваць ад 250 да 500 мл мачы. Пры максымальным запаўненьні мачавіка чалавек адчувае востры пазыў памачыцца. У пузыр упадаюць два мачаточнікі. Ніжняя частка мачавіка звужаецца і паступова пераходзіць у мачаспуск.

ХваробыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Мачавіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў