Хіміятэрапія

спосаб лячэньня раку

Хіміятэрапі́я, таксама хэміятэрапі́я[1][2], таксама хіміётэрапія[Крыніца?]лячэньне якога-небудзь інфэкцыйнага, паразытарнага або злаякаснага захворваньня з дапамогай атрутаў або таксінаў, якія пагібельна ўзьдзейнічаюць на інфэкцыйны агент — узбуджальнік захворваньня, на паразітаў або на клеткі злаякасных пухлін пры параўнальна меншым адмоўным узьдзеяньні на арганізм гаспадара. Яд або таксін пры гэтым завецца хіміяпрэпаратам, або хіміятэрапэўтычным агентам.

Ува адрозьненьне ад фармакатэрапіі, у якой маецца ўсяго два ўдзельнікі — фармакалягічны агент (лекі) й арганізм, які падвяргаецца яго ўзьдзеяньню, падчас хіміятэрапіі маецца тры ўдзельнікі — хіміятэрапэўтычны агент, арганізм гаспадара й падлеглы забіцьцю паразыт, інфэкцыйны агент або клон злаякасных пухлінавых клетак.

Адрозьніваюцца й мэты: мэтай фармакатэрапіі зьяўляецца карэкцыя тых або іншых парушэньняў жыцьцядзейнасьці арганізму, узнаўленьне або паляпшэньне функцыяў паражаных захворваньнем органаў і сыстэм. Мэтай жа хіміятэрапіі зьяўляецца зьнішчэньне, забойства або, прынамсі, тармажэньне размнажэньня паразітаў, інфэкцыйных агентаў або злаякасных клетак, па магчымасьці зь меншым пашкоджвальным дзеяньні на арганізм гаспадара. Нармалізацыя жыцьцядзейнасьці й паляпшэньне функцыяў паражаных органаў і сыстэм пры гэтым дасягаюцца другасна, як сьледзтва зьнішчэньня або паслабленьня чыньніку, які выклікаў захворваньне — інфэкцыі, пухліны або паразытарнай інвазіі.

Тыпалёгія

рэдагаваць

Ува адпаведнасьці з тым, на зьнішчэньне чаго накіраваная хіміятэрапія, вылучаюць:

  • антыбактэрыйную хіміятэрапію, або антыбіётыкатэрапію;
  • супрацьгрыбковую хіміятэрапію;
  • супрацьпухлінавую хіміятэрапію;
  • супрацьвірусную хіміятэрапію;
  • супрацьпаразытарную хіміятэрапію, у прыватнасьці антыґельмінтную, супрацьмалярыйную й інш.
  1. ^ Слоўнік фізычнае тэрміналёгіі (праект). Менск: Інбелкульт, 1929, БНТ
  2. ^ Слоўнік хэмічнае тэрміналёгіі (праект). Менск: Інбелкульт, 1927, БНТ