Чалавечы голас
Чалавечы голас — гукі, утвараемыя людзьмі для размоў, сьпеваў, смеху, плачу, крыку і г.д. з дапамогай галасавых складак.
Вышыня голасу залежыць ад частаты ваганьняў галасавых зьвязак, якая, у сваю чаргу, абумоўлена іх даўжынёй, таўшчынёй і напругай; сіла голасу — ад размаху ваганьняў галасавых зьвязак, якая вызначаецца сілай напору выдыханага паветра. Тэмбар (сіла) голасу абумоўліваецца далучэньнем да асноўнага тону дадатковых тонаў (абэртонаў), якія ўзьнікаюць пераважна ў рэзанатарнай частцы галасавога апарата; індывідуальная тэмбравыя афарбоўка голасу дазваляе па голасе адрозьніваць людзей.
Стварэньне голасу адбываецца паступова (часам скачкападобна) па меры развіцьця арганізма, яго цэнтральнае нэрвовае і эндакрыннае сістэм. Голас нованароджаных і грудных дзяцей аднолькавы ва ўсіх па вышыні (прыкладна 1-я актавы ) і тэмбры; адрозьніваецца толькі па сіле. З узростам паступова пашыраецца дыяпазон гукаў па вышыні і сіле, афармляецца тэмбар, які звычайна не зьмяняецца да старасьці. Да яе адбываецца звужэньне дыяпазону гукаў па вышыні і сіле. Найбольш інтэнсіўная зьмена голасу — мутацыя, адбываецца ў час палавога пасьпяваньня ва ўзросьце ад 11-12 да 18-19 гадоў і працягваецца ад 5 месяцу да 5 гадоў. У гэты час гартань хлопчыкаў павялічваецца больш чым у 1/2 разы, а ў дзяўчынак на траціну; галасавыя зьвязкі гіпэрэмуюцца, таму ў падлеткаў падчас мутацыі адзначаецца падвышаная стамляльнасьць пры галасавой рабоце, а таксама часта ахрыпласьць.
Парушэньне галасавой функцыі ўзьнікае ў выніку паталаягічных зьмен у любым аддзеле галасавога апарата, але найбольш часта — ў выніку паталягічных зьмен у гартані (лярынгіт). Нярэдка зьмены галасавой функцыі ўзьнікаюць пры прафэсійным (напрыклад, у сьпевакоў, пэдагогаў) або бытавой галасавой стоме, а ў дзяцей і падлеткаў у выніку вельмі гучнага размовы і сьпеваў, а таксама размоў і сьпеваў у тэсітуры, якая выходзіць за межы, уласьцівыя гэтаму ўзросту. Зьмены голасу могуць утварыцца таксама пры захворваньнях сардэчна-сасудзістай сістэмы, нэрвовей сыстэмы і інш. і праяўляюцца з рознайю інтэнсіўнасцю — ад лёгкай ахрыпласьці (хрыпаты) да поўнай афаніі.