Ультрасанаграфія

спосаб дыягнастычнай візуалізацыі
(Перанакіравана з «Ультрагукавое дасьледаваньне»)

Ультрасанагра́фія, ультрагукава́я дыягно́стыка, ультрагукавая рэхагра́фія — дыягнастычная візуалізацыя глыбокіх структураў цела запісам адбіцьця (рэха) імпульсаў ультрагукавых хваляў, накіраваных у тканкі. Прызначаная для стварэньня выяваў унутраных органаў цела: сухажыльляў, цягліцаў, суставаў, крывяносных сасудаў ды іншых — з мэтай вызначыць крыніцу захворваньня ці выключыць паталёгіі.

Ультрасанаграфія
Ультрасанаграма сэрца
Код МКХ-10 B?4
Код МКХ-9 88.7
MeSH D014463
Код OPS-301 3-03...3-05

Дыягнастычная ультрасанаграфія, напрыклад, рэхакардыяграфія ці рэхаэнцэфаляграфія, выкарыстоўвае дыяпазон частасьцяў ад 1 да 10 МГц[1]. Такія хвалі перадаюцца толькі ў вадкасьцях і цьвёрдых целах. Імпульсы ультрагуку з ультрагукавога зонду трапляюць у тканкі і адлюстроўваюцца ў розных кірунках, складаючы выяву на дысплэі.

Утвораныя выявы могуць быць розных відаў. Самы распаўсюджаны — яркасны, які паказвае акустычны супор двухмернага папярочнага сячэньня тканак. Іншыя віды ультрагукавых выяваў прызначаныя для вываду крывазвароту, руху тканак, наяўнасьці пэўных малекулаў у крыві, трываласьці тканак, будовы трохмернай вобласьці.

Практыка дасьледаваньня цяжарных жанчынаў з выкарыстаньнем ультрагуку называецца акушэрскай ультрасанаграфіяй(en).

Ультрасанаграфія мае шэраг пераваг перад іншымі спосабамі дыягнастычнай візуалізацыі. Яна кампактная і пераносная, выводзіць здымкі ў рэальным часе. Яна значна таньнейшая за іншыя спосабы і не дае шкоднага іянізавальнага выпраменьваньня. Абмежаваньнямі прымяненьня ультрасанаграфіі зьяўляюцца неабходнасьць супрацоўніцтва пацыента, залежнасьць ад ягонага целаскладу, складанасьці дасягненьня органаў за косткамі і паражнінамі, неабходнасьць кваліфікаванага апэратара-прафэсіянала.

  • Доплераўская ультрасанаграфія
  • Дуплексная ультрасанаграфія
  • Эндарэктальная ультрасанаграфія
  • Эндаскапічная ультрасанаграфія
  • Ультрасанаграфія па шэрай шкале
  • Унутрысудзінная ультрасанаграфія
  • Ультрасанаграфія ў рэальным часе

Літаратура

рэдагаваць
  • Англо-Український ілюстрований медичний словник Дорланда. У двох томах / Головні редактори: Проф. Павло Джуль, проф. Борис Зіменковський. — Львів: Наутілус, 2002. — Т. 2: M—Z. — 2688 с. — ISBN 966-95745-2-8