Кашаль
Ка́шаль — фарсіраваны выдых праз рот, выкліканы скарачэньнямі цягліцаў дыхальных шляхоў з прычыны раздражненьня рэцэптараў. Фізыялягічная роля кашлю — ачышчэньне дыхальнага тракту ад староньніх рэчываў і папярэджаньне мэханічных перашкодаў, якія парушаюць праходнасьць паветраносных шляхоў.
Узьнікненьне кашлю выклікае вірус застуды і грыпу, алергія і запаленьне сьлізьніцы насаглоткі праз утварэньне лішку сьлізі на яе задняй сьценцы, бранхіяльная астма пасьля ўдыханьня тытунёвага дыму, смогу, пылу, аэразолі, халоднага і сухога паветра, кісьлінны рэфлюкс са страўніка ў стрававод і лёгкія, інгібітары АПФ і бэта-блакатары пры лекаваньні павышанага артэрыяльнага ціску і хваробаў сэрца[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сьвятлана Барысенка. Адкуль кашаль // Краіна здароўя. — 25 чэрвеня 2010. — № 28 (197). — С. 9.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |