Чабо́р (Thýmus) — род паўхмызьнякоў сямейства Ясноткавыя.

Чабор
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя
КлясаДвухдольныя
АтрадЯсноткакветныя
СямействаЯсноткавыя
РодЧабор
Бінамінальная намэнклятура
Thymus L., 1753

Апісаньне

рэдагаваць

Шматгадовы паўхмызьняк вышынёй да 35 см з дробным эліптычным лісьцем і ружова-бэзавымі кветкамі, якія квітнеюць практычна ўсё лета. Расьліна вельмі духмяная, з рэзкім цёплым водарам, абумоўленым ў асноўным фэнольнымі лятучымі духмянымі рэчывамі — тымолам і карвакролам.

Плод — пушачка з чатырма чорна-бурымі эліпса- ці амаль кулепадобнымі арэшкамі. Насеньне дасьпявае ў ліпені-верасьні.

Налічваецца каля 300 відаў. Род пашыраны ў Эўропе, паўночнай і заходняй Азіі, паўночнай Афрыцы, Грэнляндыі.

На Беларусі 2 віды: чабор блышыны (Thymus pulegioides), чабор паўзучы або звычайны (нар. назвы: цымбер, цэбрык, калатовічкі) (Thymus serpyllum).