Рак падкарэньніцы

Рак падкарэньніцы — утварэньне ракавай пухліны ў падкарэннай залозе.

ПапярэджаньнеРэдагаваць

Прадухіленьню хваробы спрыяе ўжыцьцё грубавалакністай гародніны (зяленіва і соя) і таматаў, вітамінаў А, Д і Е разам з мікраэлемэнтам сэленам. Плоцевае жыцьцё мае быць упарадкаваным і разьмераным[1].

ЧыньнікіРэдагаваць

Разьвіцьцю хваробы спрыяе залішняе ўжываньне тлушчаў жывёльнага паходжаньня і недастатковае ўжываньне жоўта-зялёных фруктаў, ужыцьцё алькаголю, зьнешняе ўзьдзеяньне ўльтрафіялетавага апраменьваньня, апраменьваньне на працоўным месцы і ўзьдзеяньне цяжкіх мэталаў[2].

ПраявыРэдагаваць

Хвароба выяўляецца праз складанасьці з мачаспусканьнем, наяўнасьць крыві ў брулях, боль у ніжняй частцы сьпіны, у тазе і верхняй частцы сьцёгнаў[3].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Сьвятлана Барысенка. Не дапускаць «чорта ў рабрыну» рэкамэндуюць анкаўролагі мужчынам зь сівымі скронямі // Зьвязда : газэта. — 6 красавіка 2010. — № 67 (26674). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Што ў якім узросьце важна? Для мужчынаў // Краіна здароўя. — 16 студзеня 2013. — № 1 (302). — С. 6.
  3. ^ Сьвятлана Барысенка. Скрынінг раку // Зьвязда : газэта. — 23 красавіка 2009. — № 76 (26434). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Рак падкарэньніцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў