Язык
частка цела
Язы́к — няпарны выраст дна ротавай поласьці ў пазваночных жывёлаў і чалавека.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a6/Tongue.agr.jpg/220px-Tongue.agr.jpg)
Функцыі языка
рэдагавацьЯзык чалавека ўтвораны папярочна-паласатай цягліцавай тканкай і пакрыты сьлізістай абалонкай. Язык — цягліцавы орган. Пры скарачэньні цягліцаў яго форма зьмяняецца. Язык ўдзельнічае ў працэсе жаваньня, выразнай прамовы, зьяўляецца органам густу. Надзвычай важная роля языка пры смактаньні малака маці нованароджаным і грудным дзіцем.
Будова языка
рэдагавацьЯзык чалавека зьмяшчае 16 цягліцаў і зьяўляецца, магчыма, самай рухомай, але ніяк ня самай моцнай цягліцай чалавека.