Патэльня
Патэльня — кухонная прылада для смажаньня ежы. Звычайна мае круглую форму. Можа быць бяз ручкі, з адной ручкай, або дзьвюмя. Вырабляецца з чыгуну, нержавеючай сталі або сталі, якая пакрытая рознымі эмалямі, алюміну, керамікі і іншых. Разам з патэльняй маецца накрыўку, якую вырабляюць празрыстай або непразрыстай і, часам, зь сеткай, якая не дазваляе тлуму або алею распырсквацца.
Гістарычна патэльню могуць вырабляцца і зь іншых матэрыялаў. Так, грузінская кэцы (груз. კეცზე) — пляскатая гліняная або каменная (у тым ліку са стэатыту) патэльня, якая выкарыстоўваецца для выпечкі хлеба, мчадзі, хачапуры, абсмажваньня куранятаў, рыбы і г. д.
Большасьць сучасных патэльняў маюць унутранае пакрыцьцё з антыпрыгарных матэрыялаў (часьцей за ўсё на аснове політэтрафторэтылену, які часта называюць паводле запатэнтаванай назвы — «тэфлон»), якое перашкаджае прыліпаньню ежы да патэльні. Сярод галоўнай масы спажыўцоў ёсьць меркаваньне, што падобнае пакрыцьцё папярэджавае падгараньне ежы. Аднак на любым пакрыцьці можна давесьці ежу да стану прыгараньня.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |