Рак лёгкіх — утварэньне ракавай пухліны на эпітэлі сьлізьніцы лёгкага.

У 2012 годзе ад хваробы памерла 1,2 млн чалавек у сьвеце[1]. Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя (Жэнэва, Швайцарыя), за 2012 год 223 000 сьмерцяў у выніку хваробы адбылося праз забруджваньне паветра. Зь іх звыш 50 % сьмерцяў прыпала на Кітай і краіны Паўднёва-Ўсходняй Азіі. У прыватнасьці ў Кітаі да сьмяротнасьці прывёў смог у сталіцы і іншых мэгаполісах у выніку імклівай індустрыялізацыі[2].

ЧыньнікіРэдагаваць

Хваробе спрыяе тытунепаленьне, у тым ліку пасіўнае, узьдзеяньне азбэсту, аршэньніку і радону, абпраменьваньне і сухоты.

ПраявыРэдагаваць

Хвароба выяўляецца праз пастаянны кашаль, кроў у макроцьці, бранхіт, боль у грудзях і зваротную пнэўманію[3].

БеларусьРэдагаваць

За 2011 г. на рак лёгкага захварэлі 4460 жыхароў Беларусі. Сьмяротнасьць ад хваробы склала 71% ад ліку захварэлых[4].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Беларусь супраць тытуню // 1-я клінічная паліклініка Цэнтральнага раёна г. Менска Праверана 30 красавіка 2013 г.
  2. ^ Бруднае паветра выклікае рак // Зьвязда : газэта. — 19 кастрычніка 2013. — № 198 (27563). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Сьвятлана Барысенка. Скрынінг раку // Зьвязда. — 23 красавіка 2009. — № 76 (26434). — С. 6.
  4. ^ Іна Студзінская. Сьмяротнасьць ад раку лёгкіх — 71% // Радыё «Свабода», 15 лістапада 2012 г. Праверана 13 лістапада 2015 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Рак лёгкіхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў