Рапсавы алей — паўвысыхальны, вадкі тлусты алей з насеньня рапсу.

Канадзкі рапсавы алей (2006 г.)

Атрымліваецца шляхам прасаваньня або экстрагаваньня арганічным рашчынальнікам. Мае адценьне ад сьветла-жоўтага да цёмна-рудога. Пры тэмпэратуры +15°C шчыльнасьць 914 кг/м³. Тэмпэратура застываньня ад -4 °C да -10 °C. Выкарыстоўваецца ў якасьці сыравіны ў вытворчасьці алкіднай смалы, мыла і пакоста, тлушчавальніка скуры і складніка змазачных матэрыялаў. У рафінаваным выглядзе служыць сыравінай для атрыманьня маргарыну[1]. Тэмпэратура дымленьня, пры якой утвараюцца ракатворныя рэчывы, складае +200 °C — +210 °C[2].

Тлустая кісьля Абазначэньне Масавая дзель (%)
<5% эрукавы >5% эрукавы
Тэтрадэканавая (мірыстынавая) С14:0 да 0,3
Гексадэканавая (пальмітынавая) С16:0 2,5—6,5 1—6,5
Гексадэцэнавая (пальміталеінавая) С16:1 да 0,6 да 2,5
Октадэканавая (стэарынавая) С18:0 0,8—2,5 да 2,5
Октадэцэнавая (алеінавая) С18:1 50—65 7,5—60
Октадэкадыенавая (лінолевая) С18:2 15—25 11—23
Октадэкатрыенавая (ліналенавая) С18:3 7—15 5—12,5
Эйказанавая (арахінавая) С20:0 0,1—2,5 да 3
Эйказенавая (гондаінавая) С20:1 0,1—4 3,5—6
Эйказадыенавая С20:2 да 1 0,5—1
Доказанавая (бегенавая) С22:0 да 1 0,6—2,5
Доказенавая (эрукавая) С22:1 да 5 5—60
Доказадыенавая С22:2 0,5 0,6—2,5
Тэтраказанавая (лігнацэрынавая) С24:0 да 0,2 да 2
Тэтраказенавая (селахолевая) С24:1 да 0,5 да 3,5
 
Рафінаваны дэзадараваны рапсавы алей маркі «П» для смажаньня і салатаў з Абяроўшчыны ў пляшцы з надпісам па-беларуску (2023 год)
  • Нерафінаваны (Р). Для прамысловай перапрацоўкі ў харчаваньне.
    • Нерафінаваны тэхнічны (Т). Для прамысловай перапрацоўкі ў тэхнічную вадкасьць.
  • Рафінаваны тэхнічны (ТСК). Для перапрацоўкі ў біяпаліва і тэхнічную вадкасьць.
  • Рафінаваны недэзадараваны (СК). Для вырабу саламаса і прамысловай перапрацоўкі.
  • Рафінаваны дэзадараваны (П). Для вырабу харчаваньня і пастаўкі ў страўні і крамы.
    • Рафінаваны дэзадараваны «Прэміюм» (Д). Для дзіцячага (з 4 гадоў) і дыетычнага харчаваньня.
    • Рафінаваны дэзадараваны з дадаткамі (ПД). Купажаваны — зьмяшаны зь іншымі відамі алею, у тым ліку зь нерафінаваным; вітамінізаваны, араматызаваны. Для вырабу харчаваньня і пастаўкі ў страўні і крамы.

Рафінаваныя дэзадараваныя віды, прызначаныя для харчаваньня, маюць празрыстае сьветла-жоўтае адценьне. Іншыя маюць цямнейшы жоўты колер зь зеленаватым адценьнем. Тэрмін прыдатнасьці харчовых відаў рапсавага алею ў пляшках складае 3 месяцы зь дня разьліву, у бочках — 2 месяцы; нерафінаванага алею — 1 год; тэхнічных відаў рафінаванага алею — 1 месяц[3].

Від: Рафінаваны дэзадараваны «Прэміюм» Рафінаваны дэзадараваны Рафінаваны дэзадараваны з дадаткамі Рафінаваны недэзадараваны Нерафінаваны 1-га гатунку Нерафінаваны 2-га гатунку Нерафінаваны тэхнічны Рафінаваны тэхнічны
Каляровы лік (мг ёду, ня больш за) 12 12 12 30 80 95 Не нармуецца Не нармуецца
Кіслотны лік (мг гідраксыду калю/г, ня больш за) 0,3 0,6 4 0,4 4 6 Не нармуецца 2,5
Перакісны лік (Ммоль актыўнага тлену/кг, ня больш за) 2 10 10 10 10 10 Не нармуецца Не нармуецца
Анізідынавы лік (ня больш за) 3 Не нармуецца Не нармуецца Не нармуецца Не нармуецца Не нармуецца Не нармуецца Не нармуецца
Масавая дзель вільгаці і лятучых рэчываў (%, ня больш за) 0,15 0,15 0,15 0,15 0,25 0,25 0,25 0,15
Масавая дзель нетлушчавых прымешкаў (%, ня больш за) Адсутнасьць Адсутнасьць Адсутнасьць Адсутнасьць 0,15 0,2 0,2 Адсутнасьць
Масавая дзель эрукавай кісьлі да сумы тлустых кісьляў (%, ня больш за) 2 3 3 3 3 3 Не нармуецца Не нармуецца
Мыла (якасная проба) Адсутнасьць Адсутнасьць Адсутнасьць Адсутнасьць Не нармуецца Не нармуецца Не нармуецца Адсутнасьць
Тэмпэратура ўспышкі экстракцыйнага алею (°C, не ніжэй за) +230 +230 +230
Масавая дзель фосфаразьмяшчальных рэчываў у пераліку на стэараолеоолецытын (%, ня больш за) 0,05 0,05 0,05 0,05 2 2 2 0,13
Ёдны лік (г J2/100 г) 112—118 112—118 112—118 108—118 108—118 108—118 94—106 94—110
Масавая дзель неабмыльвальных рэчываў (%, ня больш за) 1,2 1,2 1,2 1,2 1,5 1,5 1,5 1,2
Лік абмыльваньня (мг гідраксыду калю/г) 180—200 180—200 179—200 179—200 165—200 165—200 165—180 179—200
Масавая дзель серы (мг/кг, ня больш за) 2 2 2 15 30 30 50 35

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першапачаткова рапс вырошчаўся ў якасьці тэхнічнай расьліны з высокім утрыманьнем эрукавай кісьлі (да 60%), атрутнай для сэрца. Пазьней вывелі харчовы гатунак рапсу з утрыманьнем эрукавай кісьлі менш за 5%, што прывяло да забароны на вырошчваньне тэхнічнага рапсу. У 2008 г. рапсавы алей стаўся найбольш пашыраным відам алею для гатаваньня ежы, пераважна для смажаньня, і 3-м найбольш спажываным алеем у сьвеце (18,24 млн тонаў). У 2011 г. у некаторых краінах Заходняй Эўропы рапсавы алей склаў да 90% агульнага спажываньня алею. У Ізраілі рапсавы алей складаў каля 70% раздробнага гандлю бутэляваным алеем[2]. У 2012 г. у Нямеччыне на рапсавы алей прыпала 80% гандлю бутэляваным алеем, хоць у 1972 г. спажываўся выключна сланечнікавы алей[4]. У 2015 г. вытворчасьць рапсавага алею склала каля 14% сусьветнай вытворчасьці алею[5].

Беларусь

рэдагаваць

Рапс зьяўляецца адной з 2 алейных расьлінаў, якія добра высьпяваюць у Беларусі. У 2004 г. у Скідзелі (Гарадзенскі раён) заснавалі ЗАТ «ГародняБіяпрадукт», дзе ўпершыню ў краіне сталі ажыцьцяўляць ачыстку рапсавага алею спосабам фізычнага рафінаваньня без прымяненьня хімічных рэагентаў. 5 сьнежня 2008 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 1882, якой дазволіў прадаваць рапсавы алей за мяжу абыход Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы[6]. У выніку ў 2009 г. яго экспарт у Эўразьвяз (найбольш у Латвію і Летуву) вырас да 50 тыс. тонаў. Зь верасьня 2010 г. дзяржаўны канцэрн «Белдзяржхарчпрам» перанакіраваў збыт на перапрацоўку рапсавага алею ў біяпаліва для сельскагаспадарчай тэхнікі ў Беларусі[7]. У 2011 г. у Беларусі вырабілі каля 24 тыс. тонаў рапсавага бутэляванага алею, што склала 30% ад 80 тыс. тонаў агульнага спажываньня алею ў краіне[2]. У 2012 г. Глыбоцкі камбікормавы завод (Віцебская вобласьць) перапрацаваў звыш 20 тыс. тонаў насеньня рапсу, што дазволіла стаць адным з найбольшых вытворцаў рапсавага алею ў Беларусі (6000 тонаў алею). У 2013 г. з адной тоны насеньня рапсу выходзіла 30% рапсавага алею і 70% жмыху[8].

  1. ^ Рапсавы алей // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 309. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
  2. ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Рапсавы алей — выдатная альтэрнатыва аліўкаваму // Зьвязда : газэта. — 11 красавіка 2012. — № 70 (27185). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ СТБ 1486-2004. Алей рапсавы. Тэхнічныя ўмовы. — Менск: Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сэртыфікацыі, 2004. — 12 с.
  4. ^ «Залаты запас» — на любы густ // Зьвязда : газэта. — 22 сьнежня 2012. — № 247 (27362). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Рапсавы алей // Сайт «Няма хваробы», 2016 г. Праверана 27 лістапада 2016 г.
  6. ^ Марына Носава. Беларускую малочную прадукцыю і рапсавы алей дазволена экспартаваць без біржавых гандляваньняў // БелаПАН, 10 сьнежня 2008 г. Праверана 27 лістапада 2016 г.
  7. ^ Марына Носава. Беларусь на паўгода абмяжоўвае экспарт рапсавага алею ў Эўрасаюз // БелаПАН, 13 верасьня 2010 г. Праверана 27 лістапада 2016 г.
  8. ^ Уладзімер Савуліч. Мадэрнізацыя вывела на экспарт // Газэта «Беларуская ніва», 9 жніўня 2013 г. Праверана 27 лістапада 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Рапсавы алейсховішча мультымэдыйных матэрыялаў