Новы Двор (Сакольскі павет)

Но́вы Двор (польск. Nowy Dwór) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бобры. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2012 год — 625 чалавек. Знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Саколкі, за 63 км на поўнач ад Беластоку.

Новы Двор
польск. Nowy Dwór
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
POL gmina Nowy Dwór COA.svg
Герб Новага Двару


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сакольскі
Гміна: Новы Двор
Войт: Казімер Богуш
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-205
Нумарны знак: BSK
Геаграфічныя каардынаты: 53°37′52″ пн. ш. 23°32′45″ у. д. / 53.63111° пн. ш. 23.54583° у. д. / 53.63111; 23.54583Каардынаты: 53°37′52″ пн. ш. 23°32′45″ у. д. / 53.63111° пн. ш. 23.54583° у. д. / 53.63111; 23.54583
Новы Двор на мапе Польшчы
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Новы Двор — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў.

ГісторыяРэдагаваць

 
Касьцёл, 1879 г.

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

 
Касьцёл, каля 1900 г.

Новы Двор заснавалі ў XV ст. як каралеўскі сталовы маёнтак Гарадзенскай эканоміі. Ён уваходзіў у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. Паводле паданьня, у 1513 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны Сфорца тут збудавалі першы касьцёл.

12 жніўня 1579 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Новаму Двару Магдэбурскае права і герб: у срэбным полі залаты леў на чырвоным муры[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Новы Двор апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце Гарадзенскай губэрні.

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Двор абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У 1934 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Новы Двор акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Новы Двор увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Кузьніцу Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1955 годзе ў Новым Двары збудавалі мураваную царкву.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: ~1886 год — 1083 чал., зь іх 445 каталікоў, 38 праваслаўных і 438 юдэяў[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2012 год — 625 чал.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

 
Царква Сьвятога Мікалая

СлавутасьціРэдагаваць

  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1547, 1877—1878)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
  • Царква Сьвятога Мікалая (1955)

АсобыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 207.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 13.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Новы Двор (Сакольскі павет)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў