Францішак Грынкевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грынкевіч.
Франці́шак Грынке́віч (5 кастрычніка 1884, Новы Двор — 26 ліпеня 1933) — ксёндз, беларускі каталіцкі дзеяч.
Францішак Грынкевіч | |
Адукацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 кастрычніка 1884
|
Памёр | 26 ліпеня 1933 (48 гадоў) |
Пахаваны |
Біяграфія
рэдагавацьВучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, у Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбурзе. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1907, у 1907—1909 гадах вучыўся ў Інсбруку і ў Мюнхэне.
З 1909 году навучаў закону Божага ў гімназіі ў Горадні, дзе сарганізаваў Гарадзенскі гурток беларускай моладзі, зь якога выйшла шмат сьведамых беларусаў і пазьнейшых беларускіх дзеячаў. Служыў пробашчам пры кляштары брыгітак. Супрацоўнічаў з газэтай «Biełarus» (1913—1915).
Пасьля І сусьветнай вайны адышоў ад беларускай дзейнасьці. Памёр у Горадні. Пахаваны там побач капліцы на старых каталіцкіх могілках.
Брат Станіслава Грынкевіча.