Нача (Менская вобласьць)

вёска ў Хацюхоўскім сельсавеце Крупскага раёну Менскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Нача (Крупскі раён)»)

На́ча[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Начы. Уваходзіць у склад Хацюхоўскага сельсавету Крупскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 14 км на захад ад места і за 8 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі, каля аўтамабільнай дарогі МенскВорша.

Нача
лац. Nača
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Крупскі
Сельсавет: Хацюхоўскі
Насельніцтва: 505 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1796
Паштовы індэкс: 2220010
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°17′12.01″ пн. ш. 28°58′9.01″ у. д. / 54.2866694° пн. ш. 28.9691694° у. д. / 54.2866694; 28.9691694Каардынаты: 54°17′12.01″ пн. ш. 28°58′9.01″ у. д. / 54.2866694° пн. ш. 28.9691694° у. д. / 54.2866694; 28.9691694
Нача на мапе Беларусі ±
Нача
Нача
Нача
Нача
Нача
Нача

Нача — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Тапонім Нача ўтварыўся ад назвы ракі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Нача ўпамінаецца ў 2-й палове XVI ст., калі яна ўваходзіла ў склад Барысаўскага староства Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1586 годзе ваявода віленскі Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун» заснаваў тут мястэчка. У зьвязку з спуташэньнямі, якія ўчынілі войскі Маскоўскай дзяржавы ў час Інфлянцкай вайны кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў жыхарам Начы палёгкі і вызваліў іх ад падаткаў на 20 гадоў.

Паводле інвэнтару Барысаўскага староства 1670 году, у Начы было 27 цяглых і 5 вольных дымоў, існавалі вуліцы: Аршанская, Татарская, Ганчараўская, Віленская, Жаберыцкая і Лукомская, большасьць зь якіх па вайне Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) былі парожнімі. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні ўдавы пана Казаноўскага. У 1784 годзе ангельскі падарожнік Уільям Корб спыняўся ў Начы, якую згадаў у сваёй кнізе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Нача апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[2]. У 1797 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перавялі мясцовую ўніяцкую царкву ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), якую таго ж году наведаў маскоўскі гаспадар Павал I. Мясцовыя жыхары спрабавалі перадаць апошняму пэтыцыю з просьбай вярнуць царкву Сьвятому Пасаду, аднак безвынікова — у Начу ўвялі расейскія войскі, некаторых местачкоўцаў пакаралі[3]. На 1800 год у Начы было 46 двароў, дзеяла царква, працавалі сукнавальня і паштовая станцыя. Частка мястэчка знаходзілася ў валоданьні М. Радзівіла, частка — у царкоўнай плябаніі. У вайну 1812 году Начу спалілі францускія войскі (200 двароў). У 1813 годзе тут збудавалі новую драўляную царкву. На 1858 год Нача знаходзілася ў складзе маёнтку Старабарысава, у валоданьні вялікага князя Мікалая Мікалаевіча. У 1875 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў мястэчку народную вучэльню (у 1892 годзе навучаліся 42 хлопчыкі і 10 дзяўчынак). На 1885 год Нача мела статус сяла і цэнтру воласьці, тут было 54 двары, дзеяла царква, працавалі валасная ўправа, школа і вадзяны млын. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 112 двароў, дзеяла царква, працавалі народная вучэльня, хлебазапасны магазын, крама і карчма. Існаваў аднайменны хутар, дзе было 3 двары і працаваў вадзяны млын. На 1909 год у Начы было 120 двароў. У 1910 годзе пачала працаваць земская школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Начу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нача абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. 20 жніўня 1924 году Нача стала цэнтрам сельсавету Крупскага раёну Барысаўскай, з 18 чэрвеня 1927 году Аршанскай акругі, з 20 лютага 1938 году Менскай вобласьці. На 1926 год у сяле было 157 двароў, працавала школа (у 1925 годзе — 72 вучні, 1 настаўнік). У 1929 годзе савецкія ўлады перарабілі царкву пад установу культуры. У 1932 годзе пачала працаваць лякарня. На 1941 год у Начы было 118 двароў. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху

На 1998 год у Начы было 222 двары, на 2000 год — 201, на 2010 год — 200. У 2008 годзе Нача атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Нацкага сельсавету вёску перадалі ў склад Хацюхоўскага сельсавету[4].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 162 рэвіскія душы; 1885 год — 480 чал.; 1897 год — 731 чал. у сяле Начы і 10 чал. на хутары Начы
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 799 чал.; 1926 год — 783 чал.; 1941 год — 564 чал.; 1959 год — 530 чал.; 1998 год — 644 чал.[5]; 2000 год — 538 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 564 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Начы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Паўднёвая вуліца Папоўшчына вуліца
Паўночная вуліца Татаршчына вуліца[7]

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква Сьвятой Тройцы (1813)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 232.
  2. ^ Jelski A. Nacz // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 853.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 413.
  4. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 414.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 245.
  7. ^ Барадаўка М. Радзівілаўская воля, Крупскі веснік, 2 ліпеня 2019 г.

Літаратура

рэдагаваць