Нарбутава

вёска ў Беларусі

Нарбу́тава[1] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Грамніцы. Уваходзіць у склад Гайненскага сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці.

Нарбутава
лац. Narbutava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Гайненскі
Насельніцтва: 24 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223127
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°21′4″ пн. ш. 27°47′5″ у. д. / 54.35111° пн. ш. 27.78472° у. д. / 54.35111; 27.78472Каардынаты: 54°21′4″ пн. ш. 27°47′5″ у. д. / 54.35111° пн. ш. 27.78472° у. д. / 54.35111; 27.78472
Нарбутава на мапе Беларусі ±
Нарбутава
Нарбутава
Нарбутава
Нарбутава
Нарбутава
Нарбутава

Нарпод, пазьней Нарпот або Нарбот (Norpod, Norpoth[2], Narbot[3][4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[6], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[7], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[8] або ад асновы -буд- (-бод-)[9]. Такім парадкам, імя Нарбут азначае «захаваны корань»[10] (тое ж, што і імя Бутнар).

Адпаведнасьць імя Нарбут германскаму імю Norpod сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nierbota[12].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1909 год — 44 чалавекі[13]
  • 2009 год — 24 чалавекі[14]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 87—88.
  3. ^ Germain J., Herbillon J. Dictionnaire des noms de famille en Wallonie et à Bruxelles. — Bruxelles, 2007. P. 755.
  4. ^ N
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1169.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  9. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  11. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
  12. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  13. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 131.
  14. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі