Сяргей Астапчук

беларускі хакеіст

Сяргей Ігаравіч Астапчук (19 сакавіка 1990, Наваполацак — 7 верасьня 2011, Яраслаўская вобласьць) — беларускі і расейскі хакеіст — левы нападнік.

Сяргей Астапчук
Рост 178 см
Вага 85 кг
Пазыцыя левы нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Сьцяг Расеі Расея
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1990
Месца нараджэньня Наваполацак, БССР
Дата сьмерці 7 верасьня 2011
Месца сьмерці Яраслаўская вобласьць, Расея
Гульнявая кар’ера {{{Пачатак кар’еры}}}  — цяпер

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Хакейная школа: «Хімік» з Наваполацку (у якой гуляў яго бацька Ігар Астапчук), «Дынама Масква» і «Спартак». Першы трэнэр — Андрэй Корабаў. Выступаў за юнацкія і моладзевыя клюбы «Хімік» — 88, «Спартак» — 90 (2002—2006), «Лякаматыў» — 2 (2006—2008), «Rouyn-Noranda Huskies» (2008—2010), «Локо» (з 2009).

З 2007 па 2011 гуляў таксама за КХЛ «Лякаматыў».

7 верасьня 2011 году загінуў у катастрофе Як-42 пад Яраслаўлем пры ўзьлёце з аэрапорту «Тунашна» разам з камандаю «Лякаматыў Яраслаўль».

Астапчук адначасова валодаў беларускім і расейскім пашпартамі. Апошнім часам вельмі спадзяваўся, што фэдэрацыя хакею зможа дамовіцца зь «Лякаматывам», каб яму дазволілі гуляць за беларускую зборную. Па прылёце ў Менск хакеіст мусіў сустрэцца з галоўным трэнэрам беларускай зборнай Кары Хэйкіля[1]. Пахаваны ў Менску на Кальварыйскіх могілках.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць