Хімік Наваполацак

беларускі хакейны клюб

«Хі́мік» — беларускі клюб па хакеі з шайбай з Наваполацку. Выступае ў Беларускай экстралізе. Клюб зьяўляецца сталым удзельнікам айчыннага першынства, двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі ў 1996 і 1997 гадох. Наваполацак ёсьць стабільным дастаўнікам хакеістаў у нацыянальную зборную Беларусі. У склад зборнай Беларусі ўваходзілі выхаванцы мясцовай спартовай школы Андрэй ды Сяргей Касьціцын. Раней за зборную выступаў таксама брамнік Аляксандар Шумідуб. Пасьля заканчэньня кар’еры ён ад 2000 да 2001 году працаваў у трэнэрскім штабе наваполацкай каманды.

Хімік
Заснаваны 1993
Адкуль Наваполацак, Беларусь
Пляцоўка Палац спорту і культуры
Зьмяшчальнасьць: 1200
Фарм-клюб Нафтахімік
Генэральны дырэктар Андрэй Ільлін
Чэмпіянат Экстраліга
Клюбныя колеры               
hchimik.by (рас.)

Гісторыя

рэдагаваць

Першы хакейны матч у Наваполацку адбыўся 23 лютага 1960 году, аднак першы клюб, які прадстаўляў нафтаапрацоўчы завод быў створаны ў 1964 годзе пад назовам «Нафтавік». Адразу пасьля стварэньня клюб браў удзел у чэмпянатах БССР. У 1973 годзе была створана каманда «Дзьвіна», якая адносілася да вытворчага прадпрыемства «Палімір». На наступны год клюб атрымаў назву «Хімік».

19 лютага 1989 году «Хімік» згуляў свой першы міжнародны матч супраць польскага клюбу «Сталь». А ў 1990 годзе клюб стаў пераможцам чэмпіянату БССР па хакеі, атрымаўшы такім чынам правы на ўдзел клюбу ў другой лізе чэмпіянату СССР. Пасьля распаду СССР клюб стаў удзельнічаць у чэмпіянаце Беларусі. 11 жніўня 1994 году адчыніў свае дзьверы Палац спорту і культуры з закрытай лядовай арэнай і трыбунамі на 1400 чалавек. З 1995 году каманда пачала называцца «Палімір». Найбольшых посьпехаў наваполацкі клюб дасягнуў пад кіраўніцтвам Уладзімера Меленчука менавіта ў той час. У 1995 годзе «Палімір» узяў удзел у навастворанай Усходне-эўпарейскай хакейнай лізе. У 1996 і 1997 гадох каманда дасягнула свайго найвялікшага посьпеху — перамогі ў чэмпіянаце Беларусі. У тых жа гадох клюб станавіўся трэцім у розыгрышах УЭХЛ. У 1998 і 1999 гадох клюб зноўку стаў бронзавым прызэрам міжнароднай УЭХЛ.

Пагаршэньне вынікаў

рэдагаваць

Посьпехі 1990-х гадоў, аднак, некалькі дэвальвуюцца малой колькасьцю ўдзельнікаў. Гэтак з 1996 па 2000 гады ў чэмпіянаце Беларусі бралі ўдзел толькі чатыры ўдзельнікі. Зь цягам часу з павелічэньнем колькасьці ўдзельнікаў чэмпіянату клюбныя вынікі пачалі пагаршацца. Апошнім разам толькі ў сэзоне 2000—2001 гадоў клюб апошнім разам станавіўся прызэрам айчыннага першынства. У наступныя гады клюб зусім не трапляў у плэй-оф ці адразу без аніякіх шанцаў сканчваў розыгрыш у першым раўндзе. Выключэньнем быў сэзон 2006—2007 гадоў, калі «Хімік-СКА» агулам няблага гуляў у рэгулярным турніры, а ў чвэрцьфінале плэй-оф здолеў адужыць магілёўскае «Хімвалакно». Тым ня менш, ува ўсіх трох матчаў сэрыі паўфіналу супраць сталічнага «Кераміну» навапалачане трывалі паразы. У той сэзон дружыну ўзмацнілі расеец Дзьмітры Кіріленка, які меў досьвед гульні ў матчах найвышэйшага дывізіёну чэмпіянату Расеі, Арцём Сянкевіч, Дзяніс Тыднюк, які стаў лідэрам клюбу на наступане дзесяцігодзьдзе. Свае трэці і другі сэзоны адпаведна праводзілі ў клюбе маладыяя гульцы Павал Чарнавок і Аляксандар Жыдкіх.

У наступныя два гады «Хімік» яшчэ выходзіў у першы раўнд плэй-оф, але з зыходам лідэраў вынікі пагоршыліся. У 2010 годзе наваполацкі клюб замыкнуў выніковую табліцу. У наступным «Хімік-СКА» не фінішаваў апошнім, але яму бракавала моцы прасунуцца ў плэй-оф. Фінансавы стан навапалачанаў быў крытычным, клюб ня меў мажлівасьць запрасіць добрых гульцоў, але губляў важных хакеістаў[1]. Зьмены намеціліся ў 2013 годзе. «Хімік-СКА» няблага пачаў сэзон, перамогшы 11 верасьня салігорскі «Шахцёр», дзякуючы галявому дублю Віталя Валуя[2]. Праз два дні хакеісты з Наваполацку, саступаючы менскаму «Юнацтву» зь лікам 0:2, здолелі здабыць перамогу зь лікам 4:2. Каманда згуляла неблагі сэзон, трапіўшы ў групу А другога этапу. У чвэрцьфіналу плэй-оф, аднак, «Хімік-СКА» саступіў жлобінскаму «Мэталюргу».

Вяртаньне да гістарычнай назвы

рэдагаваць

Улетку 2016 году зьявіліся зьвесткі, што хакейны клюб мае фінансавыя праблемы, празь цяжкае фінансавае становішча заводу Нафтан[3]. Існавала мажлівасьць ліквідацыя клюбу, але каманда пачала працэс рэарганізацыі клюбнай структуры[4]. Акрамя перахожу на балянс гораду, клюб зьмяніў назву на «Хімік», а каманду ачоліў колішні нападнік клюбу Тыднюк. «Хімік» працягнуў выступы ў Экстралізе і нават дасягнуў чвэрцьфіналу плэй-оф у 2018 годзе. Па рэарганізацыі чэмпіянату Беларусі перад пачаткам сэзону 2018—2019 гадоў «Хімік» далучыўся да Экстралігі Б, дзе некалькі сэзонаў быў лідэрам гэтага дывізіёну, здабыўшы перамогу ў 2021 годзе. Яшчэ ў траўні 2019 году галоўным трэнэрам клюбу быў прызначаны Алег Хмыль[5]. З 2021 году Экстраліга зноўку была адноўленая ў звыклым фармаце, дзякуючы чаму наваполацкі клюб вярнуўся да эліты.

Улетку 2023 году пасьля паўтара дзесяцігодзьдзя да родных наваполацкіх шыхтаў вярнуўся шматразовы чэмпіён краіны Аляксандар Жыдкіх, які ня толькі пасьпеў згуляць за «Гомель», «Нёман», «Шахцёр» ды іншыя клюбы, але і ўсталяваў рэкорд у 1100 матчаў у Экстралігі[6]. У першым матчы сэзону 2023—2024 гадоў у тым ліку дзякуючы дзеям Жыдкіх, які закінуў шайбу і зарабіў асыстэнцкі пункт, «Хімік» перамог «Дынама-Маладэчна»[7].

  • да 1994 году — «Хімік»
  • 1994—2003: «Палімір»
  • 2003—2016: «Хімік-СКА»
  • з 2017 году — «Хімік»

Дасягненьні

рэдагаваць

Чэмпіянат БССР

  •   Чэмпіёны (1): 1990
  •   2-е месца (3): 1986, 1987, 1989
  •   3-е месца (4): 1980, 1981, 1983, 1985

Чэмпіянат Беларусі

  •   Чэмпіёны (2): 1996, 1997
  •   2-е месца (2): 1995, 1998
  •   3-е месца (4): 1993, 1994, 1999, 2001

Паводле стану на 14 верасьня 2024 году

Брамнікі
25   Сяргей Сьцяпанаў 23.01.1993 70   Вадзім Вашкевіч 28.12.1999
  Ягор Кірпічонак 02.12.2003
Абаронцы
5   Мікіта Тарлецкі 03.01.1997 44   Аляксей Садовік 23.06.1990
46   Аляксандар Ісаеў 01.08.2003 59   Ільяс Сітдыкаў 10.02.2000
65   Кірыл Гусараў 24.11.1999 71   Максім Камянкоў 09.11.1992
75   Міхаіл Канькоў 29.07.1999 93   Аляксей Храпавіцкі 14.10.1996
Нападнікі
8   Вячаслаў Аксёнаў 12.03.2001 9   Усевалад Кашкар 10.07.1994
10   Сяргей Адзінокаў 14.10.2001 15   Аляксандар Жыдкіх 07.01.1984
21   Іван Засько 16.12.2005 22   Багдан Хаміцэвіч 22.04.2000
26   Аляксей Вярцінскі 07.05.2003 27   Ягор Алёшын 06.02.1992
37   Дзяніс Кірпічонак 19.06.1990 52   Мікалай Літвін 10.06.2005
53   Павал Чарноў 30.01.1990 80   Сяргей Карповіч 03.01.2002
81   Ягор Калугін 25.08.1998 96   Арцём Зямлянкін 26.04.1993
97   Глеб Лазарэвіч 14.10.2005   Вадзім Мурашоў 02.06.1998

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць