Мажэйкі
Мажэ́йкі (лет. Mažeikiai) — места ў Летуве, на рацэ Віндаве. Адміністрацыйны цэнтар Мажэйкаўскага раёну Цельшыцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 33 281 чалавек (восьмае колькасьцю насельніцтва места краіны). Знаходзяцца каля мяжы з Латвіяй.
Мажэйкі лац. Mažejki | |||||
лет. Mažeikiai | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1335 | ||||
Горад з: | 1924 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Цельшыцкі | ||||
Плошча: | 14 км² | ||||
Вышыня: | 81 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 33 281 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2377,21 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | 89001, 89016, 89021 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°18′40″ пн. ш. 22°20′10″ у. д. / 56.31111° пн. ш. 22.33611° у. д.Каардынаты: 56°18′40″ пн. ш. 22°20′10″ у. д. / 56.31111° пн. ш. 22.33611° у. д. | ||||
Мажэйкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.mazeikiai.lt |
Мажэйкі — даўняя вёска гістарычнай Жамойці.
Назва
рэдагавацьМазека або Мазіка (Mazecha, Mazika) — імя германскага паходжаньня[1]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2].
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню ўпамінаюцца ў 1335 годзе: у хроніцы Лівонскага ордэна гаворыцца пра выправу ордэнскага войска, у час якой разрабавалі землі князя Мажэйкі.
Пачалі хутка разьвівацца ў 1869 годзе, калі тут прайшла галіна чыгункі Вільня — Лібава. У 1893 годзе ў Мажэйках было 13 крамаў і 5 броварняў. У 1894 годзе тут збудавалі царкву, у 1902 годзе — касьцёл, а ў 1906 — лютэранскую кірху.
У 1924 годзе Мажэйкі атрымалі статус места.
Эканоміка
рэдагавацьПрамысловы цэнтар на поўначы Летувы, тут знаходзіцца нафтапераапрацоўчае прадпрыемства «Mažeikių Nafta».