Наваполацкі трамвай
Наваполацкі трамвай пабудаваны ў 1971—1974 гадах у Наваполацку з мэтай забесьпячэньня транспартам работнікаў камбіната «Палімір», адкрыты 21 мая 1974 году. Існуе адзіная лінія «з-д Вымяральнік — Нітрон», па якому ідуць 2 маршруты: поўны «з-д Вымяральнік — Нітрон» і скарочаны «дэпо — з-д Вымяральнік» (з 2004 году). Эксплюатацыйная даўжыня лініі складае 11 км, шырыня каляіны — 1524 мм. Па ўсёй даўжыні лініі трамвай разьмяшчаецца на адасобленым палатне, у горадзе ідзе ў цэнтры ўскрайкавым бульварам (Камсамольская вул. і вул. Блахіна) уздоўж гарадзкіх раёнаў, за межамі горада лінія пракладзеная ўздоўж ускрайку лесу, паралельна дарозе.
Да 2003 году трамвай належаў камбінату «Палімір», затым быў перададзены гораду. Існавалі пляны па працягу лініі ў Полацк, захаваліся рэшткі будаўніцтва ў выглядзе закінутых прыпынкаў.
На лініі ў асноўным працуюць вагоны КТМ-5 (48 адз. 2008 г). З 2004 году таксама эксплуатуюцца трамваі АКСМ-60102 беларускай вытворчасьці (5 адзінак 2008 году).