Міхаіл Жызьнеўскі
Міхаі́л Жызьне́ўскі (26 студзеня 1988, Гомель, цяпер Беларусь — 22 студзеня 2014, Кіеў, Украіна) — кавалер ордэна герояў Нябеснай сотні, пазаштатны карэспандэнт украінскай газэты «Саборная Кіеўшчына» (укр. Соборна Київщина), грамадзянін Беларусі. Стаў адной зь першых ахвяраў падчас Эўрамайдану ў Кіеве. Герой Украіны[1].
Міхаіл Жызьнеўскі | |
Міхаіл Міхайлавіч Жызьнеўскі | |
Род дзейнасьці | журналіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 26 студзеня 1988 |
Месца нараджэньня | Гомель, Беларуская ССР, СССР |
Дата сьмерці | 22 студзеня 2014 (25 гадоў) |
Месца сьмерці | Кіеў, Украіна |
Грамадзянства | Беларусь |
Занятак | журналіст |
Бацька | Міхаіл Пятровіч Жызьнеўскі |
Маці | Ніна Васілеўна Жызьнеўская |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 26 студзеня 1988 году ў Гомлі. Маленства правёў у вёсцы маці Сьцяг Працы (Гомельскі раён). Год навучаўся ў вайсковай клясе сярэдняй школы № 15 Гомлю. Займаўся каратэ ў спартовым комплексе. Наведваў царкву, дзе насіў харугву за сьвятаром. Пасьля 10-й клясы паступіў у прафэсійную вучэльню на газаэлектразварніка. У рыцарскім клюбе вучыўся вырабляць дасьпехі.
У 2005 годзе 17-гадовым юнаком зьехаў разам з клюбным кіраўніком ва Ўкраіну, дзе жыў у горадзе Белая Царква (Кіеўская вобласьць)[2]. Браў удзел у казацкім грамадзкім аб’яднаньні «Ўкраінская народная самаабарона» (УНСА), што ёсьць падразьдзяленьнем партыі «Ўкраінская нацыянальная асамблея» (УНА). Ва УНСА яго ведалі пад імем Аляксей і мянушкай «Локі»[3].
У сьнежні 2013 году прыехаў зь Белай Царквы ў Кіеў на заданьне рэдакцыі газэты «Саборная Кіеўшчына» ў якасьці няштатнага карэспандэнта[4]. Раніцой 22 студзеня 2014 году, бяззбройны, быў забіты стрэлам паляўнічай кулі ў сэрца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас Эўрамайдану.
Удзел у Эўрамайдане
рэдагавацьУ Эўрамайдане ўдзельнічаў зь першых дзён на заклік арганізацыі УНА-УНСО. Уваходзіў у Самаабарону Майдану, удзельнічаў у ахове аб’ектаў Майдану, дапамагаў у працы УНА-УНСО. Лічыўся адным з самых актыўных сяброў арганізацыі на Эўрамайдане. На працягу апошніх двух тыдняў жыцьця зьбіраў інфармацыю для газэты «Саборная Кіеўшчыны», па праграме ратацыі вяртаючыся дадому[5].
Загінуў 22 студзеня 2014 року каля 9 гадзін раніцы ад стрэлу паляўнічай куляй у сэрца[6] каля стадыёну «Дынама» на Грушэўскага пад час Эўрамайдану[7]. Бацька Міхаіла Жызьнеўскага выказаў сумневы, што вінаватыя ў забойстве сына будуць знойдзеныя. Ён выказаў здагадку, што сына забіў снайпэр, але лічыць, што ні ўкраінская, ні беларуская ўлада не дамагаюцца аб’ектыўнага расьсьледаваньня[8]. У амбасадзе Беларусі гібель Жызьнеўскага не камэнтавалі[9].
Ушанаваньне
рэдагаваць24 студзеня 2014 году свае вершы аб Міхаіле Жызьнеўскім склалі Эдуард Акулін[10] і Алесь Кіркевіч[11], 29 студзеня — Міхась Скобла[12].
26 студзеня 2014 году ў кіеўскім Сьвята-Міхайлаўскім саборы УПЦ КП прайшло адпяваньне, разьвітаньне і жалобная працэсія з удзелам некалькіх тысячаў украінцаў, у тым ліку лідэраў апазыцыйных фракцыяў у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны (Віталь Клічко, Алег Цягнібок і Арсень Яцанюк). З прычыны жалобы на плошчы Незалежнасьці адмянілі штонядзельнае Народнае веча.
-
Адпяваньне ў кіеўскім Сьвята-Міхайлаўскім саборы
-
Адпяваньне ў кіеўскім Сьвята-Міхайлаўскім саборы
-
Жалобная працэсія
-
Жалобная працэсія
Увечары 28 студзеня яго пахавалі ў в. Сьцяг Працы (Гомельскі раён, Беларусь). Адпяваньне правёў праваслаўны сьвятар Леанід Акаловіч (Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква). Перад пахаваньнем труну накрылі бел-чырвона-белым сьцягам[13].
26 лістапада 2014 году ў Кіеве на вуліцы Грушэўскага адкрылі помнік у гонар Міхаіла Жызьнеўскага[14]. 27 лістапада прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзгародзіў яго ордэнам Героя Нябеснай сотні, які асабіста перадаў яго бацькам падчас прыёму ў сваёй сталічнай рэзыдэнцыі[15].
Штогод 26 студзеня на дзень нараджэньня Міхаіла Жызьнеўскага ўручаецца літаратурная прэмія «Воін Сьвятла». Прэмія ўручаецца за найлепшую празаічную кнігу году (апавяданьне, аповесьць, раман), выдадзеную беларускай і ўкраінскай мовамі, у якой адлюстраваны высакародны, актыўны, моцны герой, які адстойвае свабоду, справядлівасьць і агульначалавечыя ідэалы[16].
22 верасьня 2016 году рада гораду Оўручу (Жытомірская вобласьць, Украіна) зацьвердзіла Пастанову аб наданьні імя Міхаіла Жызьнеўскага вуліцы, якая праходзіць ад вуліцы Тараса Бульбы-Бараўца да вуліцы Герояў Майдану[17].
Прозьвішча і фатаздымак Міхаіла Жызьнеўскага ўсталяваны на помніку беларусам, якія загінулі за Ўкраіну. Помнік знаходзіцца на Беларускай вуліцы ў Кіеве, адкрыты 28 сакавіка 2016 году.[18]
Водгукі
рэдагавацьЛідэр руху БНФ і дзяяч беларускае эміграцыі Зянон Пазьняк адзначыў, што Жызьнеўскі стаіць у адным шэрагу з такімі беларускімі героямі, як Тадэвуш Касьцюшка, Кастусь Каліноўскі і Станіслаў Булак-Балаховіч[19].
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн герояў Нябеснай сотні (27 лістапада 2014) — за грамадзянскую мужнасьць, патрыятызм, адстойваньне канстытуцыйных асноваў дэмакратыі, правоў і свабодаў чалавека, выяўленыя падчас Рэвалюцыі годнасьці (пасьмяротна)[20][21].
- Герой Украіны з уганараваньнем ордэна «Залатая Зорка» (13 чэрвеня 2017, пасьмяротна) — за асабістую мужнасьць і гераічнае адстойваньне прынцыпаў дэмакратыі, правоў і свабодаў чалавека, самаадданае служэньне ўкраінскаму народу, выяўленыя падчас Рэвалюцыі Годнасьці[22].
- Мэдаль «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны» (Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату, 2015, пасьмяротна)[23].
- Ордэн Пагоні (Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, 24 лістапада 2022, пасьмяротна)[24]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Для нас Михайло – українець у душі – Президент присвоїв Михайлу Жизневському звання Герой України // president.gov.ua
- ^ Алена Германовіч, Тацяна Каравянкова. Блізкія забітага ў Кіеве беларуса спрабуюць вырашыць праблему з дастаўкай яго на радзіму // БелаПАН, 23 студзеня 2014 г. Праверана 31 студзеня 2014 г.
- ^ Цела забітага на Майдане беларуса адправяць на радзіму ў нядзелю // Радыё «Свабода», 24 студзеня 2014 г. Праверана 31 студзеня 2014 г.
- ^ Міхаіл Жызьнеўскі зьбіраў на барыкадах інфармацыю для газэты // Радыё «Свабода», 24 студзеня 2014 г. Праверана 31 студзеня 2014 г.
- ^ http://te.20minut.ua/euromaidan/zagibli-geroyi-u-kiyevi-yakimi-voni-buli-istoriyi-vid-blizkih-10312793.html Загиблі герої у Києві. Якими вони були. Історії від близьких
- ^ https://web.archive.org/web/20140201232957/http://mvs.gov.ua/mvs/control/main/uk/publish/article/965163 СЛІДСТВУ СТАЛИ ВІДОМІ РЕЗУЛЬТАТИ ЕКСПЕРТИЗ ТІЛ ЗАГИБЛИХ МІТИНГУВАЛЬНИКІВ — КЕРІВНИЦТВО ГСУ
- ^ http://www.pravda.com.ua/news/2014/01/22/7010699/ ЗМІ: Один з убитих на Грушевського — білорус
- ^ http://nn.by/?c=ar&i=121706
- ^ http://www.pravda.com.ua/news/2014/01/22/7010699/
- ^ Эдуард Акулін. Памяці Міхала Жызьнеўскага // Наша Ніва, 24 студзеня 2014 г. Праверана 6 лютага 2014 г.
- ^ Алесь Кіркевіч. Выдатны верш, але не для цябе // Наша Ніва, 24 студзеня 2014 г. Праверана 6 лютага 2014 г.
- ^ Міхась Скобла. Якога колеру сьнег Міхася Жызьнеўскага // Радыё «Свабода», 29 студзеня 2014 г. Праверана 6 лютага 2014 г.
- ^ Алена Германовіч. Пад Гомелем адбылося пахаваньне Міхаіла Жызьнеўскага // БелаПАН, 28 студзеня 2014 г. Праверана 31 студзеня 2014 г.
- ^ Марцін Ярскі. У Кіеве паставілі помнік беларусу Міхаілу Жызьнеўскаму // Белсат, 26 лістапада 2014 г. Архіўная копія ад 26 лістапада 2014 г. Праверана 9 лютага 2015 г.
- ^ Пятро Парашэнка сустрэўся з бацькамі Міхаіла Жызьнеўскага // Радыё «Свабода», 28 лістапада 2014 г. Праверана 9 лютага 2015 г.
- ^ У Києві вручили дебютну літературну премію «Воїн світла» // ukrinform.ua
- ^ Вуліца імя беларускага героя ва ўкраінскім горадзе (укр.) // Народная перамога, 29 верасьня 2016 г. Архіўная копія ад 23 верасьня 2016 г. Праверана 30 верасьня 2016 г.
- ^ Мэмарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, адкрыты ў Кіеве. Радыё «Свабода» (28 сакавіка 2016)
- ^ Зянон Пазьняк. Наш беларускі вольны дух // Народная перамога, 7 траўня 2015 г. Праверана 26 кастрычніка 2015 г.
- ^ http://www.president.gov.ua/documents/18486.html
- ^ http://www.president.gov.ua/news/31662.html Президент нагородив орденами Героїв Небесної Сотні трьох іноземців, які загинули під час Революції Гідності
- ^ Указ Президента України №158/2017 Про присвоєння М.Жизневському звання Герой України
- ^ Міхась Жызьнеўскі пасьмяротна атрымаў царкоўную ўзнагароду. Радыё Свабода
- ^ Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні