Алег Цягнібок
Алег Яраслававіч Цягнібок (па-ўкраінску: Олег Ярославович Тягнибок; нарадзіўся 7 лістапада 1968 году ў Львове) — украінскі палітычны дзеяч, лідэр Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода». Народны дэпутат Украіны трэцяга, чацьвертага і сёмага скліканьня. Пазыцыянуе сябе як украінскі нацыяналіст. Былы дэпутат львоўскай абласной рады Ўкраіны. Кандыдат на пост мэра Кіева на датэрміновых выбарах 2008 году. Двойчы балятаваўся (2010, 2014) на выбарах Прэзыдэнта Ўкраіны.
Алег Цягнібок лац. Aleh Ciahnibok | |
па-ўкраінску: Олег Ярославович Тягнибок | |
Лідэр Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» | |
---|---|
14 лютага 2004 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Віктар Юшчанка |
Прэм’ер-міністар: | Юлія Цімашэнка |
Папярэднік: | Яраслаў Андрушкіў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 лістапада 1968 (56 гадоў) Львоў, Украіна |
Партыя: | Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» |
Бацька: | Яраслаў Васілевіч Цягнібок[d] |
Маці: | Bohdanna Tsehelska[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 7 лістапада 1968 году ў Львове, унук Арцёма Цагэльскага, грэка-каталіцкага сьвятара. У 1993 годзе скончыў Львоўскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут па спэцыяльнасьці лекар—хірург.
У ліпені 2004 году Алег Цягнібок быў выключаны з фракцыі «Наша Ўкраіна» за выказваньні, якія былі ўспрынятыя як антысэміцкія ды ксэнафобскія.[1]
На парлямэнцкіх выбарах 2006 году партыя Ўсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода», узначаленая Цягнібокам, не патрапіла да новага складу Вярхоўнай Рады Ўкраіны. А напярэдадні пазачарговых выбараў у парлямэнт 2007 году быў абвінавачаны Юліяй Цімашэнка ды «Газэтай па-ўкраінску ў сувязях з Карчынскім і Казаком ды ў тым, што УА «Свабода» — праект рэгіяналаў.[2] Пасьля буйное перамогі Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» на мясцовых выбарах у Тарнопальскай вобласьці ён абвясьціў аб тым, што мае намер браць удзел у выбарах Прэзыдэнта Ўкраіны 2010 году.[3] Вылучаны на пост Прэзыдэнта Ўкраіны на ХХІ зьезьдзе Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» 22 кастрычніка 2009 году.[4] Зарэгістраваны Цэнтральнай Выбарчай Камісіяй Украіны 30 кастрычніка 2009 году.[5] Атрымаў 1,43% галасоў выбарцаў (восьмае месца). На выбарах у Львоўскую абласную Раду 2010 году ізноў быў абраны яе дэпутатам. На парлямэнцкіх выбарах 2012 году партыя Ўсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода», узначаленая Цягнібокам, атрымала 10,44% галасоў (пятае месца) і сфармавала першую нацыяналістычную фракцыю ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны. Паводле сьпісу ад партыі прайшло 15 чалавек, яшчэ 12 сталі дэпутатамі па мажарытарных (аднамандатных) акругах. Алег Цягнібок ўзначальвае парлямэнцкую фракцыю партыі. Зьяўляўся актыўным удзельнікам Эўрамайдану. Удзельнічаў у выбарах прэзыдэнта Ўкраіны 2014 году ў якасьці кандыдата.
Сям’я
рэдагавацьЖанаты, мае дзьвюх дачок ды сына.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «П’ята графа» й п’яте колесо до воза виборчої кампанії Ющенка (укр.)
- ^ «До Верховної Ради проходять тільки три сили»(недаступная спасылка) (укр.)
- ^ ТЯГНИБОК ІДЕ В ПРЕЗИДЕНТИ (укр.)
- ^ ХХІ З’їзд ВО «Свобода» висунув Олега Тягнибока кандидатом на пост Президента України (укр.)
- ^ ЦВК зареєструвала ще двох кандидатів(недаступная спасылка) (укр.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАлег Цягнібок — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Асабістая старонка Алега Цягнібока
- Інтэрвію Алега Цягнібока каналу «адзін плюс адзін»
- Перадвыбарная агітацыя 2010
Папярэднік Яраслаў Андрушкіў |
Старшыня Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» 14 лютага 2004 — сёньня |
Наступнік — |