Ордэн Пагоні

найвышэйшая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі
(Перанакіравана з «Мэдаль Ордэну Пагоні»)

О́рдэн Паго́ні — найвышэйшая ўзнагарода Рады БНР.

Ордэн Пагоні
I ступені
II ступені
III ступені
Краіна БНР БНР Беларуская Народная Рэспубліка
Тып ордэн
Каму ўручаецца вайскоўцам і цывільным асобам
Падставы ўзнагароджаньня змаганьне за незалежнасьць Беларусі й на ейную карысьць
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 1 верасьня 1949 году
Першае ўзнагароджаньне 7 чэрвеня 1950 году
Чарговасьць
Малодшая ўзнагарода Ордэн Зялезнага Рыцара
Мэдаль Партызана
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Мінуўшчына

рэдагаваць

Ордэн Пагоні зацьверджаны 1 верасьня 1949 году дэкрэтам прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка.

Рада БНР пазыцыянуе ордэн як працяг традыцый дзяржаўных узнагародаў Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку ў якасьці «лякалізаванай» і «пераасэнсаванай» вэрсіі Ордэну Белага арла, найстарэйшай дзяржаўнай узнагароды Вялікага княства Літоўскага (як часткі Рэчы Паспалітай)[1].

Статут узнагароды быў зацьверджаны Міколам Абрамчыкам і пачаў дзейнічаць зь 5 жніўня 1951 году. Пакуль невядома, ці была вырабленая гэтая ўзнагарода ў той час, ці яна засталася толькі праектам. У беларускай газэце «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Мюнхэне, у нумары за 24 лютага 1952 году быў пададзены толькі малюнак мэдаля, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама і іншыя ўзнагароды БНР. Была створаная Капітула ордэну Пагоні на чале з прэзыдэнтам Рады БНР, які і надаваў ордэн асобным дэкрэтам.

24 лістапада 2022 году Рада абвясьціла пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні[1].

Падставы для ўзнагароджаньня

рэдагаваць

Ордэн Пагоні быў створаны «з мэтаю ўзнагароджваньня выдатных цывільных ці вайсковых заслугаў у часе вайны ці міру, зробленых для славы і на карысьць Беларускага Народу». Гэтая ўзнагарода была «найвышэйшым ганаровым адзначэньнем Беларускага Народу» й надавалася «асобам, якія выдатна спрычыніліся да здабыцьця незалежнасьці, задзіночаньня ўсіх беларускіх земляў, або да ўзмацаваньня незалежнасьці і росквіту беларускай дзяржавы».

Першапачаткова былі ўстаноўленыя Вялікі Крыж ордэна Пагоні, Залаты Крыж ордэна Пагоні й Срэбраны Крыж ордэна Пагоні. Меркавалася стварыць пяць ступеняў[2][3], але ў дэкрэце Міколы Абрамчыка згадваліся толькі тры[4]. Кандыдатаў на атрыманьне ордэна мусіла вызначаць Капітула, а ганараваць — уласна Прэзыдэнт сваім дэкрэтам.

У наступным было пакінута дзьве ступені ордэну і заснаваны Мэдаль Ордэна Пагоні як узнагарода Ордэна і дзяржаўная ўзнагарода, адносна якой вышэйшым па сваім статусе ёсьць тытул кавалера ці дамы Ордэна. Узнагароджаньне Мэдалём не азначае прыняцьцё ў кавалеры ці дамы Ордэна[5].

Апісаньне

рэдагаваць

Крыж Ордэна Пагоні срэбны, васьміканцовы, пакрыты эмаліяй, берагі срэбныя. На сярэдзіне крыжа срэбная Пагоня. Адваротны бок гладкі з парадкавым нумарам. Да часу пераняцьця Ордэну ў якасьці дзяржаўнай узнагароды ў Рэспубліцы Беларусь на раменьнях (шырэйшых промнях) крыжа зьмешчаныя літары «B.N.R.».

Камандорскі Крыж Ордэна Пагоні срэбны, пазалочаны, васьміканцовы, пакрыты эмаліяй, берагі залатыя. На сярэдзіне крыжа залатая Пагоня. Адваротны бок гладкі з парадкавым нумарам. Да часу пераняцьця Ордэну ў якасьці дзяржаўнай узнагароды ў Рэспубліцы Беларусь на раменьнях крыжа зьмешчаныя літары «B.N.R.». Адзнака Камандорскага Крыжу Ордэна Пагоні носіцца на ордэннай стужцы Ордэна Пагоні Камандорскага крыжу на шыі.

Мэдаль Ордэна Пагоні ўвесь з жоўтага мэталу, круглае формы, на ліцавым баку выява Крыжа Ордэну Пагоні, на адваротным баку выбіты надпіс: «Не разьбіць, Не спыніць, Не стрымаць» і зьмешчаны нумар[5].

Гістарычнае апісаньне

рэдагаваць

Першапачаткова меў выконвацца з золата ці срэбра, прывешвацца на стужцы нацыянальных колераў. Крыж Ордэна Пагоні васьміканцовы, пакрыты эмаліяй, берагі залатыя ці срэбраныя. На сярэдзіне крыжа залатая ці срэбраная Пагоня. Адваротны бок гладкі, з выбітым парадкавым нумарам ордэна. Зорка Ордэна Пагоні, потым скасаваная, была срэбраная, складалася з 8 пукоў праменьняў. На сярэдзіне зоркі зьмяшчаўся крыж ордэна. Паводле Ц. Мазэрыца, на шырокіх прамянях крыжа былі літары БНР, а на цэнтральным верхнім промні пазначаная ступень[6].

Велічыні і ступені[5]

рэдагаваць
  • Крыж Ордэна Пагоні
  • Камандорскі крыж Ордэна Пагоні
  • Мэдаль Ордэна Пагоні

Узнагароджаныя

рэдагаваць

Ордэн Пагоні

рэдагаваць

7 чэрвеня 1950 году быў выдадзены дэкрэт, паводле якога узнагароджваліся:

  • Маёр «Ноч» (Міхал Вітушка) — Ордэнам Пагоні 1-й ступені.
  • Усе Сябры Галоўнага Штабу партызанаў — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
  • Надлейтэнант «Саха» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
  • Маёр «Маланка» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
  • Маёр «Дуб» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.
  • Камандоўцы адмысловых аддзелаў СВС і «Чорнага Кату» — Ордэнам Пагоні 2-й ступені.

25 сакавіка 2024 г. было абвешчана пра першыя вядомыя ўзнагароджаньні тытулам кавалера Ордэну Пагоні з 1950 году[7]:

Паводле статуту ўзнагароды, кавалерам або дамай і вялікім магістрам Ордэну Пагоні зьяўляецца старшыня Рады БНР. Ад моманту заснаваньня ордэну старшынямі Рады БНР былі:

Мэдаль Ордэну Пагоні

рэдагаваць

Першымі ўзнагароджанымі Мэдалём Ордэну Пагоні ў 2022 годзе сталі асобы, пералічаныя ніжэй:

Беларускія актывісты і пратэстоўцы, якія загінулі ў сувязі зь беларускімі пратэстамі 2020—2021 гг.:

Беларускія ваяры, якія загінулі на вайне ва Ўкраіне ў 2022 г.:

  • Зьміцер Апанасовіч
  • Аляксей Вешчавайлаў
  • Павал Волат
  • Васіль Грудовік
  • Канстанцін Дзюбайла
  • Іван Марчук
  • Васіль Парфянкоў
  • Зьміцер Рубашэўскі
  • Аляксей Скобля
  • Ільля Хрэнаў
  • Вадзім Шатроў

Беларускія добраахвотнікі і ваяры, якія загінулі падчас Рэвалюцыі годнасьці і на вайне ва Ўкраіне з 2014 г.:

Таксама сярод узнагароджаных:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць