Эдуард Акулін
Эдуа́рд Алякса́ндравіч Аку́лін (нар. 7 студзеня 1963, в. Вялікія Нямкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі паэт, перакладчык, бард.
Эдуард Акулін | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 студзеня 1963 (61 год) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, паэт |
Мова | беларуская мова[1] |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіялу Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу «Першацвет», загадчыкам аддзелу паэзіі часопісу «Полымя», намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу «Дзеяслоў» і намесьнікам старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. З 2009 па 2021 год зьяўляўся галоўным рэдактарам літаратурна-мастацкага часопісу «Верасень».
Творчасьць
рэдагавацьВершы Акуліна перакладаліся на ангельскую, францускую, італьянскую, украінскую, расейскую, польскую, баўгарскую, славенскую, харвацкую, сэрбскую, летувіскую, латыскую і нямецкую мовы.
Зьяўляецца аўтарам шматлікіх перакладаў з украінскай, польскай, летувіскай, славенскай, баўгарскай і нямецкай моваў. Аўтара драматычнай містэрыі «На Каляды» (1996).
Зборнікі паэзіі
рэдагаваць- 1988 — «Лес дзённага асьвятленьня»
- 1990 — «Пяшчота ліўня»
- 1995 — «Крыло анёла»
- 2000 — «Радно»
- 2003 — «Непрычалены човен»
- 2009 — «Вітражы»
- 2012 — «Малітва воч»
- 2013 — «Сьвятая ноч»
Альбомы
рэдагаваць- 1995 — «Мая Крывія» (магнітаальбом)
- 2000 — «Як яна і я» (магнітаальбом)
- 2003 — «Напачатку была Песьня» (CD)
- 2008 — «Песьні залатой Крывіі» (CD)
- 2013 — «Не магу жыць без крыл…» (CD)
Узнагароды
рэдагаваць- 1993 — Ляўрэат Першага нацыянальнага фэстывалю беларускай бардаўскай песьні
- 2014 — Ляўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
- 2016 — Ляўрэат літаратурнай прэміі «Срэбнае лятучае пяро», Баўгарыя
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Эдуард Аляксандравіч Акулін // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Эдуард Акулін на сайце Будзьма