Франчэска Андрыёлі
Франчэска Андрыёлі (па-польску: Franciszek Andriolli, па-летувіску: Pranciškus Andriolis; 1794, Брэнтаніка ля Равэрэта(it), Трэнтына-Альта Адыджэ, Італія — травень 1861, Вільня) — мастак, жывапісец, скульптар італьянскага паходжаньня; бацька мастака-ілюстратара Міхала Эльвіра Андрыёлі.
Франчэска Андрыёлі | |
Імя пры нараджэньні | Francesco Andriolli |
---|---|
Дата нараджэньня | 1794 |
Месца нараджэньня | Брэнтаніка ля Равэрэта(it) |
Дата сьмерці | 1861 |
Месца сьмерці | Вільня |
Месца вучобы |
|
Занятак | скульптура, жывапіс |
Біяграфія
рэдагавацьСлужыў у арміі Напалеона, у чыне капітана ўдзельнічаў у паходзе на Расею (1812), трапіў у палон. Пасьля вызваленьня з палону ажаніўся на польцы і абгрунтаваўся ў Вільні. У 1827 прыняў расейскае падданства. У Віленскім унівэрсытэце атрымаў спэцыяльнасьць жывапісца і дэкаратара (1832). Вытрымаў іспыт у Віленскай губэрнскай гімназіі па спэцыяльнасьці настаўніка маляваньня павятовых вучэльняў і па рэкамэндацыі Беларускай вучэбнай акругі ад 16 студзеня 1839 году за яго працы: карціну алеем, чатыры малюнка алоўкам і малюнак тушшу, 7 красавіка 1839 году атрымаў дыплём настаўніка маляваньня ў Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбурзе.[1][2] Некаторы час выкладаў у Шаўлях у дваранскім вучылішчы.
Творчасьць
рэдагавацьУ 1830-я гады рэстаўраваў скульптуры і фрэскі ў каталіцкім катэдральным саборы ў Вільні. Аўтар скульптурных твораў: «Укрыжаваньне» для францішканскага касьцёла Ўшэсьця Сьвятой Дзевы Марыі ў Вільні, 1841; таксама скульптурнага дэкору ў касьцёле Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Біржах.[3][4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Российский государственный исторический архив: Ф. 789 Академия художеств Министерства императорского двора. Оп. 1 Ч. 2. 1821-1849 гг. Д. 2457 (1839 г. д. 70), листы 22—24 — Дело об удостоении звания рисовального учителя.
- ^ Н. П. Собко. Словарь русскихъ художниковъ. Съ древнѣйшихъ временъ до нашихъ дней (IX-XIX вв.). = Архивѣ И. А. X. дѣло 70/1839, л. 22—24;. — С.-Петербургъ: Типографія М. М. Стасюлевича, 1893. — Т. 1. Вып. 1. «А». — С. калонка 174. — калонак350 с.
- ^ Исторически-статистическіе очерки Виленской губерніи. Изданы, съ разрѣшенія Начальства, Виленскимъ Губернскимъ Статистическимъ Комитетомъ.. — Памятная книжка Виленской губерніи на 1852 годъ. Часть ІІ.. — Вильна: Въ Типографіи Осипа Завадскаго, 1852. — С. 182. — 223 с.
- ^ Osvaldas Daugelis. Pranciškus Andriolis. // Visuotinė lietuvių enciklopedija. : энцыкляпэдыя. — Vilnius: Mokslo ir enciklopediju leidybos institutas, 2001. — Т. I, A-Ar. — С. 499.
Літаратура
рэдагаваць- Списокъ русскихъ художниковъ. Къ юбилейному справочнику Императорской Академіи художествъ 1764—1914. / составилъ С. Н. Кондаковъ.. — Санкт-Петербург: товарищество Р. Голике и А. Вильборг, 1915. — Т. Часть биографическая. — С. 7. — 458 с.
- Вітаўт Чаропка. Міхаіл Андрыёлі. — Серыя «100 выдатных дзеячоў беларускай культуры». — Менск: Харвест, 2012. — 64 с. — 1500 ас. — ISBN 978-985-20-0218-9