Мінімонт

(Перанакіравана з «Мінмонт»)

Мінімонт (Мінімунд, Мінімунт, Мімунт, Мімонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Maginmund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Minno + Mont
Megin (Meyn) + Mont
Іншыя формы
Варыянт(ы) Мінімунд, Мінімунт, Мімунт, Мімонт
Зьвязаныя імёны Мантымін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мінімонт»

Паходжаньне

рэдагаваць

Магінмунд (Maginmund) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[2], minthi 'памяць'[3], аснова магін- (мэйн-) (імёны ліцьвінаў Мэйнар, Мэйнарт; германскія імёны Meinar, Meinart) — ад стараверхненямецкага magan, стараісьляндзкага megin, стараангельскага maegen 'сіла, магутнасьць, улада'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[2]. Такім парадкам, імя Мінімонт азначае «гарлівы думкамі»[6] (тое ж, што і імя Мантымін).

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Мінімонт адпавядае германскаму імю Munimund[7]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Iohannes dictus Minimunth (17 студзеня 1413 году)[9]; cum Mynimund Sessnykowicz[10], Minimund Sessnikouicz[11], Mynimund Sessnicouicz[12] (2 кастрычніка 1413 году); меняеть с Кибортомъ Минимонтовичомъ у Кернаве (Киборт Минимонтович[13], 1440—1492 гады)[14]; Минимонтъ, Минамонтъ[15] (1449—1478); Юрьи Минмонтовичъ з братею (1 траўня 1528 году)[16]; Якубъ Мимонтовичъ самъ. Ян Мимонтовичъ самъ (1528 год)[17]; przedemną Mateuszem Minmontem ziemskim xięstwa Żmuydzkiego regentem (25 траўня 1554 году, 1563 год, 1565 год, 18 лютага 1578 году)[18]; jmp. Adam Stanisław z Minmonta [s] Juszkiewicz, podstoli wendeński (27 ліпеня 1661 году)[19]; Ewa Minmont (1791 год)[20].

Носьбіты

рэдагаваць

Мінманты (Мінмонты) — літоўскі шляхецкі род[23].

Міммонт-Ішлінскія — літоўскі шляхецкі род[24].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Durme L. Galloromaniae Neerlandicae submersae fragmenta. — Gent, 1996. S. 377.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 165.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  7. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  8. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  9. ^ Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum. T. 2. — Posnaniae, 1892. P. 191.
  10. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  11. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  12. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.
  13. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 271.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.
  15. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — Москва, 1897. С. 537.
  16. ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 65.
  17. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
  18. ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 152, 261, 277, 367.
  19. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 339—340.
  20. ^ Kielmy, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  21. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 173.
  22. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 254.
  23. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
  24. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на І, Згуртаваньне беларускай шляхты

Літаратура

рэдагаваць