Мэйнар
Мэйнар (Мэйнэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Мэйнар лац. Mejnar | |
Meinar | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Meyn + Hari |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мэйнэр |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мэйнар» |
Паходжаньне
рэдагавацьМейнар, пазьней Мэйнэр (Meinar, Meyner) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маган- (мэйн-) (імёны ліцьвінаў Мэйнэль, Мэйнарт; германскія імёны Meynell, Meinart) паходзіць ад стараверхненямецкага magan, стараісьляндзкага megin, стараангельскага maegen 'сіла, магутнасьць, улада'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Paweł Meinar (14 ліпеня 1606 году)[6]; w wójtostwie powentskim wsi… Mejnary (22 і 23 ліпеня 1661 году)[7].
Носьбіты
рэдагаваць- Павал Мэйнар — шляхціч, які ў 1606 годзе ўзяў удзел у зьезьдзе ў Вільні
Мэйнfровічы (Mejnarowicz, Meynarowicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[8].
Мэйнэровічы (Mejnerowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[9].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Мейнор у летувізаванай форме[10]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1078.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 165.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 161.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 296, 329.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 306.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 653.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 200.