Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк (нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 году) — беларускі паэт.
Леанід Дранько-Майсюк лац. Leanid Drańko-Majsiuk | |
Віцебск, 2010 год | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 10 кастрычніка 1957 (67 гадоў) Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | рэдактар |
Гады творчасьці | З 1972-га |
Жанр | паэзія |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1972 (газэта «Навіны Палесься») |
Прэміі | «Залаты апостраф» (2005) |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 10 кастрычніка 1957 году ў працоўнай сям’і ў горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Дзед — Мікалай Дранько, габрэйскага паходжаньня, працаваў шаўцом ў арцелях ў Давыд-Гарадку. Мясцовыя жыхары звалі паміж сабою Мікалая таксама яшчэ й Майсюк. Яго сына Васіля (бацька Леаніда, нар. у 1931 г.) запісалі ў царкоўную кнігу Дранько-Майсюком, па габрэйскай мянушчцы бацькі. Пасьля вайны, калі выпісвалі савецкія дакумэнты на падставе царкоўных запісаў, Васілю выдалі пасьведчаньне аб нараджэньні з прозьвішчам Дранько-Майсюк[1].
Леанід Дранько-Майсюк у 1974 годзе скончыў Давыд-Гарадоцкую сярэднюю школу, працаваў на мясцовым заводзе сьлясарна-мантажных інструмэнтаў. У 1975 годзе паступіў на завочнае аддзяленьне паэзіі Літаратурнага інстытуту імя М. Горкага ў Маскве. У 1976—1978 гадах служыў у Савецкай Арміі. Пасьля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленьне Літынстытуту ў Маскве, які скончыў у 1982 годзе. У гэты пэрыяд пазнаёміўся з будучай жонкай, масквічкай Вольгай[1].
З 1982 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1984 году — чалец СП СССР.
Першыя вершы надрукаваў у столінскай раённай газэце «Навіны Палесься» ў 1972 годзе. У 1974 годзе выступіў упершыню ў рэспубліканскім друку (газэта «Чырвоная змена»).
Аўтар зборнікаў вершаў «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (у зборнік увайшлі вершы, паэмы, эсэ; 1990), «Акропаль» (1994) і іншых. Выступае як празаік. Аўтар зборніку «Пра тое, як я» (1992). Асобныя вершы Л.Дранько-Майсюка пакладзены на музыку.
Водгукі
рэдагавацьУладзімер Караткевіч называў Леаніда Дранько-Майсюка «паэтам з рысамі рыцара»[2]. Па словах Уладзімера Някляева уяўленьні пра рыцарства Дранько-Майсюка «злучаны з яго стаўленьнем да жанчыны, да сяброў, да паэзіі, да Беларусі і ўсяму крэўнаму, беларускаму»[2].
Ушанаваньне
рэдагавацьУ 2013 годзе рэжысэр Яўген Сяцько стварыў на студыі «Летапіс» дакумэнтальны фільм «Леанід Дранько-Майсюк. Бязьмежнае»[3].
Кнігапіс
рэдагаваць- Леанід Дранько-Майсюк. «...Усе бачылі нястачу віна...» Аповесьць пра Адама Станкевіча. — Мінск: Кнігазбор, 2019. — 168;XXIV с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменьнікаў «Кнігарня пісьменьніка»; выпуск 123). — ISBN 978-985-7227-26-6
Літаратура
рэдагаваць- Д.П. ДРАНЬКО-МАЙСЮК ЛЕАНІД (Дранько-Майсюк Леонид, Dranko-Maisiuk Leanid) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 94–95. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Уладзімір Субат (22 студзеня 2016) Вось яна казка Давыд-Гарадок: бацька на ганку і маці ў гародзе. Советская Белоруссия. Праверана 19 лютага 2018 г.
- ^ а б Белорусский поэт Леонид Дранько-Майсюк отмечает 50-летний юбилей. БелаПАН (10 кастрычніка 2007). Праверана 19 лютага 2018 г.
- ^ Вольга Чайкоўская. Куды рухаецца нашае дакумэнтальнае кіно // Жырандоля. — 1 лютага 2014. — № 3 (220).