Мажэйка (імя)
Мажэйка (Мазейка, Майжэйка), Мажэка (Мазека, Майзека), Мажыка, Мяжэйка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Мажэйка лац. Mažejka | |
Mazecha | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Mazo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мазека, Мажэка, Мазейка, Мажыка, Майжэйка, Мяжэйка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мажэйка» |
Паходжаньне
рэдагавацьМазека або Мазіка (Mazecha, Mazika, *Masico[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова маз- (мез-, мас-) (імёны ліцьвінаў Мажэла, Мазан, Мазгіль; германскія імёны Mazela, Massana, Mesgilo) узыходзіць да гоцкага *Matja 'есьці, ядун'[3], стараверхненямецкага maz 'ежа'[4] (беларускае мажны[a] 'рослы, поўны, моцнага целаскладу; тоўсты').
У Прусіі бытавала імя Masicke (1346 і 1401 гады)[5].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Мазэйка (Mozejko)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Maseke (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[7]; вызвали есмы с Литовъское земле два братеньця Тутения а Моижека (1264—1301 гады)[8]; Можеику чоловекъ (22 чэрвеня 1415 году[9] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[10]; Moseyko (1419 год)[11]; Можеику три семеици[12], Кгинътовту Кубетовичу чоловекъ Можеико путныи[13], чотыри чоловеки в Скрабличикох у Мерецкои волости… а Можеика[14], бискупу жомоитскому шесть чоловековъ… Можеико[15], Можеику две семъици… Можеику два чоловека у Видуклях[16], Можеику два чоловеки у Крожех… Можеику чоловекь Квеибугъ у Видуклях[17] (1440—1492 гады); honorabilibus generosis et nobilibus dominis… Alberto Moszeykowycz de Ywyenyecz (15 чэрвеня 1477 году)[18]; людеи браславских одну службу, на имя Семена Моижейкова (12 чэрвеня 1506 году)[19]; у слуги нашого у путного у велюнъца на имя у Якгаила Мажыиковича и въ братыи его въ Якмина а въ Кгинтовта (18 лютага 1509 году)[20]; в повете Городеньскомъ Жорославское волости… людеи… Ивана Межеиковича (23 чэрвеня 1511 году)[21]; людеи наших в Городеиском повете в Жерославскои волости… Ивана Можеиковича, Зенова Можеиковича (24 чэрвеня 1514 году)[22]; nobilis Możeyko (6 сьнежня 1522 году)[23]; Можеко Олехновичъ[24], Можеико Тишъковичъ[25], Можеико Ячевичъ… Щепанъ Можеиковичъ[26], Томашъ Можеиковичъ[27], Хрщон Можеиковичъ[28], Можеико Пикелевичъ[29], Янъ Можеиковичъ… Можеиковая вдова[30], Довкгял Можеиковичъ… Анъдрея Межеиковичъ[31], Можеико Бутвиловичъ[32], Якубъ Можеиковичъ… Юри Можеиковичъ[33], Можеико Юдеиковичъ[34], Янъко Можеиковичъ[35], Бартош Можеиковичъ[36] (1528 год); лесничый подляшъский Патей Тишковичъ… братомъ его Можейком (27 траўня 1529 году)[37]; а въ людей нашыхъ — высокодворцов же, на ймя в Римъка Можиковича (сьнежань 1534 году)[38]; Jan Moyzekowicz (4 сьнежня 1553 году)[39]; село Можейковичи (1554 год)[40]; Blazei a Mikuc Mozieikowicy (1558 год)[41]; Możeyko Stankowicz… Staś Mozeykowicz (1561 год)[42]; небожъчицы Галены Григор’евъны Можеиковича (8 кастрычніка 1593 году)[43]; Waśko Mozeykowicz… Moyzeyko Burdzik (1641 год)[44]; Alexander Możeyko… Siemion Możeyko… Andrzey Możeyko (4 красавіка 1657 году)[45]; Michał Możeyko (1667 год)[46]; Filip Możeyko (1690 год)[47]; Mozeyko (1710 год)[48]; Roman Możeyko bojaryn, dym odin (29 студзеня 1730 году)[49]; Mozeyki… Mazyki (1744 год)[50]; Marianna Mazeyko (1773 год)[51]; Mazik (канец XIX ст.)[52].
Носьбіты
рэдагаваць- Мажэйка — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Вітаўта чалавека ў Калтынянскай воласьці (Жамойць
- Мажэйка — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Мажэйка Цішкавіч — камянецкі баярын, які ўпамінаецца ў 1523 годзе[53] і ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мажэка Алехнавіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мажэйка Юр’евіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[54]
- Раман Мажэйка — жыхар мястэчка Варонечы (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1618 годзе[55]
- Андрэй Мазека — жыхар вёскі Юравічаў (каля Ігумену), які ўпамінаецца ў 1701 годзе[56]
- Пётар Мазейка — жыхар вёскі Логвіна (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1749 годзе[57]
- Фёдар Мазека — жыхар вёскі Гваздаў або Заляшанаў (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1766 годзе[58]
- Рыгор і Яўстах Мажэйкі — шляхцічы Полацкага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1765 годзе[59]
- Алаіз, Тэадор, Францішак і Якуб Мажэйкі — шляхцічы Менскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1787 годзе[60]
Мажэйкі[61] (Możejko) гербу Лебедзь — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[62] і Троцкага павету[63].
Мажэйкі-Каранеўскія[64] — літоўскі шляхецкі род.
На 1906 год існавала вёска Мажэкі ў Невельскім павеце Віцебскай губэрні[65].
На 1909 год існаваў маёнтак Мажэйкі ў Менскім павеце Менскай губэрні[66].
На 1910 год існаваў выселак Мазыкі ў Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[67].
На гістарычнай Віцебшчыне існуе вёска Мазекі, на гістарычнай Амсьціслаўшчыне — Мазыкі. Вёскі з назвай Мажэйкі існуюць на гістарычных Ашмяншчыне, Берасьцейшчыне і Лідчыне. У былым Жамойцкім старостве існуе места Мажэйкі, на гістарычнай Лідчыне — вёскі Мажэйкаўшчына, Мажэйкава і Вялікае Мажэйкава, на гістарычнай Полаччыне — вёска Мажэйчына.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Параўн.: муж > мужны, вежа > вежны і пад.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Flöer M. Die Ortsnamen des Märkischen Kreises. — Bielefeld, 2018. S. 259.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1120.
- ^ Schonfeld M. Wörterbuch der altgermanischen personen-und völkernamen. — Heidelberg, 1911. S. 166.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1119.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 55.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 228.
- ^ Livländische Reimchronik. — Paderborn, 1876. S. 273.
- ^ Грамота галицкого князя Льва Даниловича для Тутения и Моижека из Литвы на село Добаневичи (1264—1301), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 495.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 383.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 62.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 20.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 27.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 28.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 39.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 50.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 357.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 380.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 318.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 98.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 160.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 150.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 72.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 99.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 165.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 168.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 170.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 171.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 316.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 158.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 42—43.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 35.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 512.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 117, 140.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 345.
- ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 109, 157.
- ^ Глінскі Я. Рэестр зямян Слуцкага і Капыльскага княстваў 1657 году // Архіварыус. Вып. 21, 2023. С. 73—74, 77.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo połockie 1667 i 1690 r. — Warszawa, 2018. S. 59.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo połockie 1667 i 1690 r. — Warszawa, 2018. S. 122.
- ^ Гурская Ю., Вайткявичус В. Балтийское наследие в Восточной Беларуси: новые исторические и лингвистические данные об Обольцах // Acta Baltico-Slavica. Nr. 32 (2008). С. 19.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 2. — Витебск, 1871. С. 335.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Butkiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Spis mieszkańców parafii marcinkańskiej w końcu XIX w., Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 275.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 267.
- ^ Яўген Анішчанка, Инвентарь 1618 г. полоцкой архепископии(недаступная спасылка), Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 красавіка 2017 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Игумен инвентарь 1701 г. в Минском воеводстве(недаступная спасылка), Архіў гісторыка Анішчанкі, 17 сакавіка 2018 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Тродевичи инвентарь 1749 г. Полоцкое воеводство(недаступная спасылка), Архіў гісторыка Анішчанкі, 20 ліпеня 2017 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Зельки инвентарь 1766 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 16 сакавіка 2017 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Попис шляхты Полоцкого воеводства 30.09.1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 19 жніўня 2015 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 88.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 358.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 263.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 125.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 94.