Мажэла
Мажэла (Мажэль, Мазель, Майзэла), Мазала (Мазуль, Масіль, Масель, Мазайла), Мяжала (Мезуль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Мажэла лац. Mažeła | |
Mazela | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Mazo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мазала, Мазель, Мажэль, Майзэла, Мазуль, Масіль, Масель, Мяжала, Мезуль, Мазайла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мажэла» |
Паходжаньне
рэдагавацьМазела, Мазала, Масіла, Масул, Масал або Месіла (Mazela, Mazola, Massila, Massul[1], Massall[2], Messila[a]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова маз- (мез-, мас-) (імёны ліцьвінаў Мажэйка, Мазан, Мазгіль; германскія імёны Mazecha, Massana, Mesgilo) узыходзіць да гоцкага *Matja 'есьці, ядун'[4], стараверхненямецкага maz 'ежа'[5] (беларускае мажны[b] 'рослы, поўны, моцнага целаскладу; тоўсты').
У Польшчы ў 1602 годзе і ў XVIII ст. адзначалася прозьвішча Mazela[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cmeto… Pitko Mesilowicz (15 сакавіка 1497 году)[7]; Инвенътар двора Бирштанского… под Можелем (1503 год)[8]; Можели Юревич… Можел Петрович (1537—1538 гады)[9]; у Лесницъкомъ селе осмънадцат служоб людеи, на имя… Можель Великович (23 траўня 1539 году)[10]; z Janulem Moyzelowiczem (4 сьнежня 1554 году)[11]; Maciey Mazulewicz (27 ліпеня 1553 году)[12]; siolo Lyntupy… Stas Mazalo (26 лютага 1619 году)[13]; Ławryn Mazelewicz (1621 год)[14]; Woyciech Mazało (1641 год)[15]; Васко Мазиленко (1649 год)[16]; Stanisław y Jan Mazułowie (1 сакавіка 1655 году)[17]; Jakub Mazoło… Piotr Mazało… Daniło Mazało… Aleksander Mazało… Sczasny Mazało (6 студзеня 1700 году)[18]; Wieś Dansk. Jonisz Mieżała (1765 год)[19]; Marcin Mazel (1814 год)[20]; Masel-Masiewicz (1913 год)[21].
Носьбіты
рэдагаваць- Мажэлі Юр’евіч і Мажэль Пятровіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
- Станіслаў Стэфанавіч Мажаловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[22]
- Войцех і Станіслаў Шчаснавічы Мажаловічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1596 годзе[23]
- Адам Венцлававіч Мажаловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 і 1599 гадох[24][25]
- Якім Масілевіч — жыхар Чашнікаў, які ўпамінаецца ў 1632[26] і 1633[27] гадох
- Марцін Мазала — жыхар вёскі Ясяловічаў (Барцянскае староства), які ўпамінаецца ў 1765 годзе[28]
- Фёдар Мазаловіч — жыхар маёнтку Крупніцы (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1785 годзе[29]
Мазалы (Mazało) — прыгонныя зь мястэчка Лаздунаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[30].
Мезулевічы (Miezulewicz) — літоўскі шляхецкі род[31].
Масілевічы (Masilewicz) гербу Самсон — літоўскі шляхецкі род[32].
Масулевічы (Massulewicz, Masulewicz) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род[33].
Мазулевічы (Mazulewicz) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род[34].
Мазайла (Mazailo) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[35].
На 1906 год існавала вёска Мазілава ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[36].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Масілавічы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Мазалеўшчына, на гістарычнай Рэчыччыне — Стары Мазалаў. Назву Мазалава маюць вёскі на гістарычных Амсьціслаўшчыне і Віцебшчыне.
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Ao. Prof. Dr. Hermann Reichert, Lexikon der altgermanischen Namen
- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 522.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1107, 1120.
- ^ Schonfeld M. Wörterbuch der altgermanischen personen-und völkernamen. — Heidelberg, 1911. S. 166.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1119.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 434.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 518.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 290.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 45, 132, 203, 312.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 263.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 36.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 96.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 77.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 92.
- ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 207.
- ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 399.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 216.
- ^ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 276—279, 283.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 226.
- ^ Bogusławiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Parafia niemenczyńska w 1913 r., Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 107.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 157.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 203.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 139.
- ^ Яўген Анішчанка, Чашники инвентарь 1632 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 8 сьнежня 2018 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Чашники 1633 г. инвентарь в Полоцком воеводстве(недаступная спасылка), Архіў гісторыка Анішчанкі, 25 лютага 2016 г.
- ^ Леанід Лаўрэш, Барцянскае староства, Pawet.net, 5 жніўня 2017 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Крупница инвентарь 1785 в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 12 лютага 2017 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 297.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 238.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 8. — Warszawa, 1937. S. 172.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 8. — Warszawa, 1937. S. 175.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 8. — Warszawa, 1937. S. 187.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 188.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 383.