Юравічы (Менская вобласьць)
Ю́равічы[1] — вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Лядзкага сельсавету.
Юравічы лац. Juravičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Ігуменскі |
Сельсавет: | Лядзкі |
Насельніцтва: | 18 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1714 |
Паштовы індэкс: | 223227 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°47′5″ пн. ш. 28°41′24″ у. д. / 53.78472° пн. ш. 28.69° у. д.Каардынаты: 53°47′5″ пн. ш. 28°41′24″ у. д. / 53.78472° пн. ш. 28.69° у. д. |
± Юравічы |
Гісторыя
рэдагавацьПад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПадчас паўстаньня Каліноўскага 9 траўня 1863 году адбыўся жорсткі бой за некалькі вёрстаў ад вёскі.
"Камандуючы атрадам з 3 рот Вялікалуцкага палка і 50 казакоў маёр Грыгор'еў 10-га чысла гэтага траўня данёс, што 9-га чысла а 3-яй гадзіне апоўдні ён дагнаў за 5 вёрст ад вёскі Юравічы шайку Сьвентаржэцкага, дзе мяцежнікі зрабілі завалы з тоўстых сьсечаных дрэў, з-за якіх пры нападзе на іх біліся на сьмерць, кожны завал трэба было браць прыступам. Жорсткі бой працягваўся 2 гадзіны, пасьля якога мяцежнікі (іх, паводле меркаваньня маёра Грыгор'ева, было да 400 чалавек) кінуліся бегчы у розныя бакі. Атрад гнаўся за імі больш за 2 вярсты. Надыход вечара прымусіў спыніць прасьлед", паведамляў у рапарце камандуючы царскімі войскамі ў Ігуменскім павеце падпалкоўнік Чурскі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Ўстаўной грамаце вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасьці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Хутарскога сельсавету[2], да 2013 году — у склад Калодзескага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 18 чалавек[4]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Пастанова Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» Архівавана 11 лістапада 2013. (рас.)
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі