Людміла Іванаўна Ніжэвіч
Людміла Іванаўна Ніжэвіч (дзяв. Марцінкевіч; нар. 1964, Капыль, Менская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўная дзяячка Беларусі.
Людміла Ніжэвіч | |
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў | |
---|---|
11 кастрычніка 2016 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Анатоль Бойка |
Намесьніца міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі | |
16 кастрычніка 2012 — 13 кастрычніка 2016[1] | |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
3 траўня 1964 (60 гадоў) Капыль, Менская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Партыя: | Аграрная |
Сужэнец: | замужам |
Дзеці: | дачка |
Бацька: | Іван Марцінкевіч |
Адукацыя: | Гомельскі каапэратыўны інстытут (1987) |
Узнагароды: |
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га і 7-га скліканьняў (зь 2016 году) ад Капыльскай акругі № 66[2]. Зь 2019 году ўзначальвала ў Палаце прадстаўнікоў Пастаянную камісію па бюджэце і фінансаў. Намесьніца міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі (2012—2016).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1981 годзе скончыла ў Капылі сярэднюю школу № 3. У 1983 годзе скончыла Маладэчанскі ўлікова-плянавы тэхнікум Белкаапсаюзу. У 1983—1985 гадох працавала бухгальтаркай Капыльскага раённага спажывецкага таварыства, дзе пазьней стала загадніцай сэктару. У 1988 годзе перайшла на працу эканамісткай аддзелу культуры Капыльскага раённага выканаўчага камітэту, дзе пазьней заняла пасаду галоўнай бухгальтаркі і перайшла на пасаду галоўнай эканамісткі аддзелу фінансаў[3]. У 1989 годзе скончыла Гомельскі каапэратыўны інстытут з атрыманьнем спэцыяльнасьці бухгальтарскі ўлік і аналіз гаспадарчай дзейнасьці[4].
У 1997—2002 гадох працавала галоўнай кантралёркай-рэвізоркай кантрольна-рэвізійнай управы Міністэрства фінансаў Беларусі па Капыльскім раёне. У студзені—ліпені 2003 году была намесьніцай начальніка аддзелу кантролю за бюджэтнымі сродкамі і пазабюджэтнымі фондамі той самай управы па Менскай вобласьці. У 2003—2004 гадох была начальніцай аддзелу фінансаў аграпрамысловага комплексу фінансавай управы ў Менскім абласным выканаўчым камітэце, дзе ў 2004—2008 гадох займала пасаду намесьніцы старшыні камітэту сельскай гаспадаркі і харчаваньня. У 2008—2009 гадох працавала загадніцай сэктару прагнозу і аналізу разьвіцьця сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасьці галоўнай управы эканомікі і фінансаў Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі[4]. У 2009—2010 гадох была начальніцай аддзелу гаспадарчага разьвіцьця УП «Белзьнешгандальінвэст» Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта[4]. У 2010—2012 гадох займала пасаду начальніцы галоўнай управы эканомікі і фінансаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі[4].
Намесьніца міністра сельскай гаспадаркі
рэдагаваць16 кастрычніка 2012 году стала намесьніцай міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі[4]. 3—7 сьнежня 2012 году ўзначальвала дэлегацыю ад ураду Беларусі на 145-й сэсіі Рады Харчова-сельскагаспадарчай арганізацыі (ХСА) ААН у Рыме (Італія)[5]. 15 траўня 2013 году брала ўдзел ад ураду Беларусі ў 1-м паседжаньні працоўнай групы «Ўсходняга партнэрства» па сельскай гаспадарцы і разьвіцьці сельскай мясцовасьці, якое праходзіла ў Брусэлі (Бэльгія)[6].
13 лістапада 2013 году Палата прадстаўнікоў Беларусі ўхваліла законапраект аб ратыфікаваньні Пагадненьня між урадам Беларусі ХСА аб тэхнічнай дапамозе, заключанага 8 траўня 2013 году. Намесьніца міністра Людміла Ніжэвіч у той дзень патлумачыла, што пагадненьне стварала прававыя ўмовы для атрыманьня дапамогі ад ХСА, якая мела скласьці 650 000 даляраў да 2015 году[7]. 2 траўня 2014 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 404 аб узнагароджаньні Ганаровай граматай Савету міністраў, паводле якой Людмілу Ніжэвіч узнагародзілі «за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у разьвіцьцё аграпрамысловага комплексу»[8].
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў
рэдагаваць11 верасьня 2016 году абралася дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Беларусі 6-га скліканьня ад Капыльскай акругі № 66. Цягам тэрміну паўнамоцтваў ад 18 кастрычніка 2016 году[9] па 4 сьнежня 2019 году займала пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах. Была сяброўкай 3-х працоўных групаў Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — Бэльгіі, Кіпру і Ўзбэкістану. Адказвала за 6 законапраектаў, прынятых[4]:
- 21 чэрвеня 2017 году ў адным чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2016 год»[10];
- 2 кастрычніка 2017 году ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў Беларусі «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб крэдытных гісторыях»[11];
- 18 сьнежня 2017 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага ФСАН Рэспублікі Беларусь на 2018 год»[12];
- 27 чэрвеня 2018 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага ФСАН Рэспублікі Беларусь за 2017 год»[13];
- 19 сьнежня 2018 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», а менавіта ў Падатковы кодэкс Беларусі, дзе зь 2019 году скасавалі дарожны збор з замежных самаходаў і падатак на недабудаваную нерухомасьць, а таксама скасавалі права Саветаў дэпутатаў 10-кратна павялічваць падатак на невыкарыстоўваную нерухомасьць і абмежавалі памер пені сумай даналічанага па выніках праверкі падатку[14];
- 26 чэрвеня 2019 году ў адным чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага ФСАН Рэспублікі Беларусь за 2018 год»[15].
17 лістапада 2019 году пераабраралася ў Палату прадстаўнікоў 7-га скліканьня ад Капыльскай акругі № 66[16]. 11 сьнежня 2019 году заняла пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[17], а таксама ўвайшла ў склад Рады Палаты прадстаўнікоў. Стала сяброўкай дэпутацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў Парлямэнцкім сходзе Саюзу Беларусі і Расеі, дзе была намесьніцай старшыні камісіі па бюджэце і фінансах. Таксама была сяброўкай 6 працоўных групаў Нацсходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — ЗША і Канады, Кітаю, Лаосу, Мэксыкі (намесьніца), Філіпінаў і Чэхіі (кіраўніца). Адказвала за 6 законапраектаў, прынятых[18]:
- 19 лістапада 2019 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага ФСАН Рэспублікі Беларусь на 2020 год»[19];
- 9 красавіка 2020 году ў 2-м чытаньні на прапанову Савету міністраў Беларусі «Аб зьмяненьні Закону Рэспублікі Беларусь «Аб захадах прадухіленьня легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаваньня тэрарыстычнай дзейнасьці і фінансаваньня распаўсюду зброі масавага паражэньня»[20];
- 25 чэрвеня 2020 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага ФСАН Рэспублікі Беларусь за 2019 год»[21];
- 18 сьнежня 2020 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2021 год»[22];
- 17 чэрвеня 2021 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2020 год»[23];
- 21 сьнежня 2021 году ў 2-м чытаньні на прапанову А. Лукашэнкі «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год»[24].
21 сьнежня 2021 году старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч заявіла: «пры падрыхтоўцы бюджэту разглядаліся розныя сцэнары разьвіцьця эканомікі ў наступным годзе, уплыў санкцыйнага націску, узаемаадносіны, якія сёньня выбудоўваюцца з Захадам, улічвалася ўзмацненьне экспартнага патэнцыялу і арыентаваньне рынку ў нашым традыцыйным напрамку — Расейская Фэдэрацыя, краіны Азіі, Кітай». Пры гэтым, Палата прадстаўнікоў ухваліла рэспубліканскі бюджэт на 2022 год з дэфіцытам 2,844 млрд рублёў[25].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Бадак і Ніжэвіч вызваленыя ад пасад у сувязі зь пераходам у парлямэнт // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 18 кастрычніка 2016 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ У Беларусі выбраны парлямэнт шостага скліканьня // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 12 верасьня 2016 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ М.Г. Яўсюк. Ніжэвіч Людміла Іванаўна (знакамітыя выпускнікі) (рас.) // Сярэдняя школа № 3 Капыля, 20 красавіка 2019 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ а б в г д е Ніжэвіч Людміла Іванаўна (шостае скліканьне) // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ ХСА адзначае ўзрастаючую ролю Беларусі як пастаўшчыка прадуктаў харчаваньня на сусьветныя рынкі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 сьнежня 2012 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ Беларусь і ЭЗ абмеркавалі прапановы па далейшым разьвіцьці сувязяў у сельскагаспадарчай сфэры // БелТА, 15 траўня 2013 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ Дэпутаты ратыфікавалі дакумэнт аб тэхнічнай дапамозе ХСА для Беларусі // БелТА, 13 лістапада 2013 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ Міхаіл Мясьніковіч. Пастанова Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 траўня 2014 г. № 404 «Аб узнагароджаньні А.Ю.Жураўлёва і Л.І.Ніжэвіч Ганаровай граматай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь» // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 6 траўня 2014 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ Пастаянныя камісіі сфармаваныя ў Палаце прадстаўнікоў // БелТА, 18 кастрычніка 2016 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2016 год» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб крэдытных гісторыях» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2018 год» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2017 год» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2018 год» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ ЦВК абнародавала прозьвішчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага скліканьня // БелТА, 18 лістапада 2019 г. Праверана 11 сакавіка 2022 г.
- ^ Белаконеў, Давыдзька і Савіных узначалілі профільныя камісіі ў новым парлямэнце // БелТА, 11 сьнежня 2019 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ Ніжэвіч Людміла Іванаўна (сёмае скліканьне) // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2020 год» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб зьмяненьні Закону Рэспублікі Беларусь «Аб захадах прадухіленьня легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаваньня тэрарыстычнай дзейнасьці і фінансаваньня распаўсюду зброі масавага паражэньня» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2019 год» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2021 год» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб зацьверджаньні справаздачы аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2020 год» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год» // Палата прадстаўнікоў Беларусі, 2022 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
- ^ Дэпутаты прынялі ў другім чытаньні праект рэспубліканскага бюджэту на 2022 год // БелТА, 21 сьнежня 2021 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |