Беларуская аграрная партыя

Белару́ская агра́рная па́ртыя (БАП) — палітычная партыя Беларусі. Падтрымлівае прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.

Беларуская аграрная партыя
Logo of the Belarusian Agrarian Party.svg
Лідэр партыі Міхаіл Русы
Заснавальнік Сямён Шарэцкі
Дата заснаваньня 13 чэрвеня 1992 (30 гадоў таму)
Штаб-кватэра Менск, вул. Фабрыцыюса, 7 «А»
Саюзьнікі і блёкі Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў
Ідэалёгія прапрэзыдэнцкая
Колькасьць 1242 (2002)

Лідэрам партыі зьяўляецца Міхаіл Русы. Кіруючы орган — Цэнтральны савет.

МэтыРэдагаваць

Усебаковы ўдзел членаў дадзенай партыі ў дзейнасьці органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіраваньня пасродкам делегаваньня сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы праз выбары; палітычная адукацыя і выхаваньне грамадзян, фармаваньне і разьвіцьцё іх сьвядомасьці ў духу патрыятызму і дзяржаўнасьці; выяўленьне меркаваньняў грамадзян па любых пытаньнях грамадзкага і палітычнага жыцьця і давядзеньне іх да ведама шырокай грамадзкасьці, органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіраваньня; удзел ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў выбарах; удзел у прыняцьці і рэалізацыі праграм эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця сяла; захаваньне духоўных пачаткаў і маральных прынцыпаў народнага жыцьця, разьвіцьцё шматвяковага патэнцыялу матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сяла[1].

ГісторыяРэдагаваць

Створаная 13 чэрвеня 1992 году. Дата рэгістрацыі — 13 ліпеня 1992 году. Дата перарэгістрацыі — 22 верасьня 1999 году. Першым старшынём партыі быў Сямён Шарэцкі. На парлямэнцкіх выбарах 1995 году партыя атрымала 34 месцы ў парлямэнце. У Вярхоўным Савеце Беларусі 13‑га скліканьня партыя мела найбольшую фракцыю — 44 мандаты, яе старшыня быў абраны сьпікерам. Канстытуцыйны крызіс 1996 году раскалоў партыю на тых, хто падтрымаў Лукашэнку, і тых, хто разам з Шарэцкім застаўся ў Вярхоўным Савеце. IV партыйны зьезд у канцы сакавіка 2000 году заявіў аб намеры супрацоўнічаць з уладай і абраў старшынём Міхаіла Шыманскага[2]. У парлямэнцкіх выбарах 2000 году партыя займела 5 месцаў, у 2004 годзе — 3 месцы, у 2008 годзе — 1 месца.

12 чэрвеня 2009 году Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджаньне, у сувязі з тым што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю пра сваю дзейнасьць[3].

КрыніцыРэдагаваць