Летнія Алімпійскія гульні 2024 году

Летнія Алімпійскія гульні 2024 году (афіцыйна — Гульні XXXIII Алімпіяды) — чарговыя Алімпійскія гульні, спаборніцтва, якое зьяўляецца найбуйнейшай спартовай падзеяй на плянэце. Былі праведзеныя з 26 ліпеня да 11 жніўня 2024 году ў Парыжы. На гульнях упершыню ладзіліся спаборніцтвы ў брэйкдансінгу, а таксама гэта былі апошнія Алімпійскія гульні, якія праводзіліся падчас кіраваньня Томаса Баха[2].

XXXIII летнія Алімпійскія гульні
Горад-арганізатар Парыж, Францыя
Колькасьць атлетаў 10 500[1]
Узнагароды 329 у 32 відах спорту
Цырымонія адкрыцьця 26 ліпеня
Цырымонія закрыцьця 11 жніўня
Афіцыйна адкрыў Эманюэль Макрон
Стадыён Стад дэ Франс
Афіцыйны сайт paris2024.org

Парыж раней ужо ладзіў алімпійскія спаборніцтвы ў 1900 і 1924 гадах, і, такім чынам, горад стаў другім у сьвеце, які тры разы прымаў летнюю Алімпіяду пасьля Лёндану (1908, 1948 і 2012). Калі ўлічваць і зімовыя Алімпійскія гульні, тады агулам гэта былі шостыя гульні, якія ладзіліся ў Францыі. Да гэтага апошнімі былі зімовыя Алімпійскія гульні 1992 году, якія праводзіліся ў Абэрвілі. Гульні вярнуліся да свайго традыцыйнага 4-гадовага алімпійскага цыклю пасьля летняй Алімпіяды 2020 году ў Токіё, якая ладзілася ў 2021 годзе. Тады затрымка была абумоўленая сусьветнай пандэміяй каранавірусна інфэкцыі.

13 ліпеня 2023 году Міжнародны алімпійскі камітэт (Швайцарыя) паведаміў пра рашэньне даслаць запрашэньне 203 з 206 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (НАК) на Алімпіяду 2024 году. Адмовіліся запрасіць НАКі Беларусі, Гватэмалы і Расеі. У выпадку Беларусі і Расеі рашэньне абумовілі расейскім уварваньнем ва Ўкраіну з 2022 году, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі[3].

Выбар месца правядзеньня

рэдагаваць
 
Алімпійскія колцы, усталяваныя на пляцу Атэль-дэ-Віль.

Парыж, Гамбург, Будапэшт, Рым і Лос-Анджэлес першапачаткова былі гарадамі-кандыдатамі. Пазьней Гамбург, Будапэшт і Рым адклікалі свае заяўкі. У выніку перамоваў у чэрвені — ліпені 2017 году паміж МАК і прадстаўнікамі Парыжу і Лос-Анджэлесу было прынятае рашэньне, што ў 2024 годзе гульні пройдуць у Парыжы, а ў 2028 годзе — у Лос-Анджэлесе. Кандыдатура Парыжу як месца правядзеньня гульняў 2024 году была зацьверджаная на 131-й сэсіі МАК 13 верасьня 2017 году[4].

Летнія Алімпійскія гульні 2024 году
Вынікі галасаваньня
Горад Краіна Вынік
Парыж   Францыя Абараны гаспадаром Алімпіяды-2024
Лос-Анджэлес   ЗША Абараны гаспадаром Алімпіяды-2028
Гамбург   Нямеччына Адклікалі заяўкі
Рым   Італія
Будапэшт   Вугоршчына

Цырымонія адкрыцьця

рэдагаваць
 
Імпрэза ў Садах Тракадэро, дзе будзе ладзіцца афіцыйная частка цырымоніі адкрыцьця.

Цырымонія адкрыцьця пачалася 26 ліпеня 2024 году ў 20:30 па менскім часе[5]. Гэта быў другі выпадак у гісторыі, калі адкрыцьцё Алімпійскіх гульняў адбылося па-за стадыёнам. Першай была цырымонія адкрыцьця летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2018 году[6]. Парад нацыяў ладзіўся ў час параду чоўнаў на Сэне ад Аўстэрліцкага да Енскага мосту. Афіцыйная частка ладзілася на пляцу Тракадэро на часовым стадыёнчыку. Маршрут параду, які цягнуўся шэсьць кілямэтраў, улучаў культурніцкія элемэнты цырымоніі і славутасьці Парыжу[7]. Рэжысэрам цырымоніяў летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2024 году быў прызначаны Тама Жалі[8][9][10].

Арганізатары нараклі цырымонію самай захапляльнай і дасяжнай цырымоніяй адкрыцьця ў гісторыі Алімпійскіх гульняў, а прэзыдэнт Парыскага арганізацыйнага камітэту Алімпійскіх гульняў Тоні Эстанге перад пачаткам гульняў заявіў, што яна будзе дармовай, у выніку чаго як меркавалася, яе наведаюць да 600 тысячаў гледачоў, што сьведчыць пра агульную мэту арганізатараў зрабіць Алімпіяду напраўду народнай[11][12]. На глядацкіх пляцоўках на ніжніх берагах Сэны плянавалася прысутнасьць 100 тысячаў гледачоў, якія набудуць квіткі, а таксам блізу 200 тысячаў гледачоў, якія займуць бясплатныя глядацкія пляцоўкі на верхніх берагах. У дадатак да гэтага, частка цырымоніі была бачная зь іншых грамадзкіх месцаў і будынкаў. У сакавіку 2024 году зь меркаваньняў бясьпекі ўрад Францыі пастанавіў, каб доступ да месцаў на верхнім беразе быў толькі на запрашэньне[11][13], а ў красавіку 2024 году прэзыдэнт краіны Эманюэль Макрон заявіў, што цырымонія можа быць скарочаная або праведзеная звычайным спосабам на Стад дэ Франс, калі гэтае спатрэбіцца[6][14].

Віды спорту

рэдагаваць

Праграма летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году уключала 329 праграмаў у 32 відах спорту, сярод якіх 28 лічыцца асноўнымі, бо былі прадстаўленыя на гульнях у 2016 і 2020 гадах[15]. Чатыры віду былі ўключаныя ў праграму. Гэтак Парыскім аргкамітэтам былі прапанаваныя брэйкдансінг, які ўпершыню зьявіцца ў праграме, а таксама скейтбордынг, спартовае скалалажаньне і сэрфінг, якія разыгрываліся яшчэ на папярэдняй Алімпіядзе[16][17][18]. Чатыры віды выбылі зь цяжкай атлетыкі. У веславаньні на байдарках і каноэ два спрынтарскія віды былі замененыя двума слаламамі, што захавала агульную колькасьць мэдалёвых камплектаў у ліку шаснаццаці. У спартовым скалалажаньні папярэдняе камбінаванае спаборніцтва было падзеленае на асобнае хуткаснае лажаньне і складанасьць-боўлдэрынг.

У праграме Алімпійскіх гульняў 32 віды спорту:

Цырымонія закрыцьця

рэдагаваць

Цырымонія закрыцьця была зладжаная на Стад дэ Франс 11 жніўня 2024 году[10]. Цырымонія прайшла пад назвай «Рэкорды». У ёй узялі ўдзел больш за сто артыстаў, у тым ліку акрабатаў, танцораў і артыстаў цырку[19].

Каляндар

рэдагаваць
ЦА Цырымонія адкрыцьця Спаборніцтвы 1 Фіналы спаборніцтваў ЦЗ Цырымонія закрыцьця
Ліпень/Жнівень 2024 Ліпень Жнівень Узнагароды
24
Сер
25
Чац
26
Пят
27
Суб
28
Няд
29
Пан
30
Аўт
31
Сер
1
Чац
2
Пят
3
Суб
4
Няд
5
Пан
6
Аўт
7
Сер
8
Чац
9
Пят
10
Суб
11
Няд
  Цырымоніі ЦА ЦЗ
  Акадэмічнае веславаньне 2 4 4 4 14
  Бадмінтон 1 1 1 2 5
  Барацьба 3 3 3 3 3 3 18
Баскетбол   Баскетбол 1 1 2
  3×3 Баскетбол 2 2
  Бокс 1 2 2 4 4 13
  Брэйкдансінг 1 1 2
Валейбол   Пляжны валейбол 1 1 2
  Валейбол 1 1 2
Веславаньне на байдарках і каноэ   Слалам 1 1 1 1 2 6
  Спрынт 3 4 3 10
  Ветразевы спорт 2 2 2 3 1 10
Водныя віды   Сынхроннае плаваньне 1 1 2
  Скачкі ў ваду 1 1 1 1 1 1 1 1 8
  Плавальны маратон 1 1 2
  Плаваньне 4 3 5 3 5 4 3 4 4 35
  Воднае пола 1 1 2
  Гандбол 1 1 2
Гімнастыка   Спартовая 1 1 1 1 3 3 4 14
  Мастацкая 1 1 2
  Скачкі на батуце 2 2
  Гольф 1 1 2
  Дзюдо 2 2 2 2 2 2 2 1 15
Конны спорт
  Выездка 1 1 2
  Трохборства 2 2
  Канкур 1 1 2
  Лёгкая атлетыка 2 1 5 3 4 5 5 5 8 9 1 48
  Настольны тэніс 1 1 1 1 1 5
  Рэгбі-7 1 1 2
Роварны спорт   Шаша 2 1 1 4
  Трэк 1 1 2 2 2 1 3 12
  BMX 2 2 4
  Маўнтынбайк 1 1 2
  Скейтбордынг 1 1 1 1 4
  Спартовае скалалажаньне 1 1 1 1 4
  Стралковы спорт 1 2 2 2 1 1 1 2 1 2 15
  Стральба з лука 1 1 1 1 1 5
  Сучаснае пяціборства 1 1 2
  Сэрфінг 2 2
  Трыятлён 2 1 3
  Тэквандо 2 2 2 2 8
  Тэніс 1 2 2 5
  Футбол 1 1 2
  Фэхтаваньне 2 2 2 1 1 1 1 1 1 12
  Хакей на траве 1 1 2
  Цяжкая атлетыка 2 2 2 3 1 10
Узнагароды за дзень 13 13 19 11 18 16 23 29 20 20 13 21 26 35 39 13 329
Узнагароды агулам 13 26 45 56 74 90 113 142 162 182 195 216 242 277 316 329
Ліпень/Жнівень 2024
24
Сер
25
Чац
26
Пят
27
Суб
28
Няд
29
Пан
30
Аўт
31
Сер
1
Чац
2
Пят
3
Суб
4
Няд
5
Пан
6
Аўт
7
Сер
8
Чац
9
Пят
10
Суб
11
Няд
Узнагароды
Ліпень Жнівень

Табліца мэдалёў

рэдагаваць
Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Усяго
1   ЗША 40 44 42 126
2   Кітай 40 27 24 91
3   Японія 20 12 13 45
4   Аўстралія 18 19 16 53
5   Францыя 16 26 22 64
6   Нідэрлянды 15 7 12 34
7   Вялікабрытанія 14 22 29 65
8   Рэспубліка Карэя 13 9 10 32
9   Італія 12 13 15 40
10   Нямеччына 12 13 8 33
11   Новая Зэляндыя 10 7 3 20
12   Канада 9 7 11 27
13   Узбэкістан 8 2 3 13
14   Вугоршчына 6 7 6 19
15   Гішпанія 5 4 9 18
16   Швэцыя 4 4 3 11
17   Кенія 4 2 5 11
18   Нарвэгія 4 1 3 8
19   Ірляндыя 4 0 3 7
20   Бразылія 3 7 10 20
21   Іран 3 6 3 12
22   Украіна 3 5 4 12
23   Румынія 3 4 2 9
24   Грузія 3 3 1 7
25   Бэльгія 3 1 6 10
26   Баўгарыя 3 1 3 7
27   Сэрбія 3 1 1 5
28   Чэхія 3 0 2 5
29   Данія 2 2 5 9
30   Азэрбайджан 2 2 3 7
  Харватыя 2 2 3 7
32   Куба 2 1 6 9
33   Бахрэйн 2 1 1 4
34   Славенія 2 1 0 3
35   Тайвань 2 0 5 7
36   Аўстрыя 2 0 3 5
37   Ганконг 2 0 2 4
  Філіпіны 2 0 2 4
39   Альжыр 2 0 1 3
  Інданэзія 2 0 1 3
41   Ізраіль 1 5 1 7
42   Польшча 1 4 5 10
43   Казахстан 1 3 3 7
44   ПАР 1 3 2 6
  Тайлянд 1 3 2 6
  Ямайка 1 3 2 6
  Індывідуальныя нэўтральныя атлеты 1 3 1 5
47   Этыёпія 1 3 0 4
48   Швайцарыя 1 2 5 8
49   Эквадор 1 2 2 5
50   Партугалія 1 2 1 4
51   Грэцыя 1 1 6 8
52   Аргентына 1 1 1 3
  Туніс 1 1 1 3
  Эгіпет 1 1 1 3
55   Батсвана 1 1 0 2
  Сьвятая Люсія 1 1 0 2
  Уганда 1 1 0 2
  Чылі 1 1 0 2
59   Дамініканская Рэспубліка 1 0 2 3
60   Гватэмала 1 0 1 2
  Марока 1 0 1 2
62   Дамініка 1 0 0 1
  Пакістан 1 0 0 1
64   Турэччына 0 3 5 8
65   Мэксыка 0 3 2 5
66   Армэнія 0 3 1 4
  Калюмбія 0 3 1 4
68   КНДР 0 2 4 6
  Кыргыстан 0 2 4 6
70   Летува 0 2 2 4
71   Індыя 0 1 5 6
72   Малдова 0 1 3 4
73   Косава 0 1 1 2
74   Кіпр 0 1 0 1
  Манголія 0 1 0 1
  Панама 0 1 0 1
  Фіджы 0 1 0 1
  Ярданія 0 1 0 1
79   Таджыкістан 0 0 3 3
80   Альбанія 0 0 2 2
  Грэнада 0 0 2 2
  Малайзія 0 0 2 2
  Пуэрта-Рыка 0 0 2 2
84   Замбія 0 0 1 1
  Алімпійская зборная ўцекачоў 0 0 1 1
  Каба-Вэрдэ 0 0 1 1
  Катар 0 0 1 1
  Кот д’Івуар 0 0 1 1
  Пэру 0 0 1 1
  Славаччына 0 0 1 1
  Сынгапур 0 0 1 1
Усяго 329 330 385 1044

Маркетынг

рэдагаваць

Алімпійская афіша для гэтых гульняў была апублікаваная 4 сакавіка 2024 году. Распрацаваная Юго Гатані, афіша была зробленая ў выглядзе дыптыха, дзе адная палова выяўляе Алімпійскія гульні, а другая — Паралімпіяду. Упершыню алімпійская і паралімпійская афіша былі распрацаваныя разам, што было зроблена такім чынам, што кожны зь іх можа разглядацца як незалежная частка альбо як адзіная афіша. На ейнае стварэньне спатрэбілася 2 тысячы гадзінаў, а працы цягнуліся шэсьць месяцаў[20][21].

Талісманы

рэдагаваць
Файл:Phryges.jpg
Цацкі талісманаў Фрыгі.

14 лістапада 2022 году Фрыгі пабачылі сьвет ў якасьці талісманаў летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2024 году. Яны ўяўляюць сабою пару антрапаморфных фрыгійскіх каўпакоў, гістарычны францускі сымбаль свабоды[22][23]. Марыяну звычайна малююць у фрыгійскім каўпаку, гэтак жа яна намаляваная на карціне Эжэна Дэлякруа «Свабода, якая вядзе народ»[24][25]. Абодва талісманы маюць агульны дэвіз: «Самі-адны мы ідзём хутчэй, але поруч мы ідзём далей»[26].

Эмблема летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2024 году была прадстаўленая 21 кастрычніка 2019 году і была натхнёная стылем ар-дэко[27][28]. Выява сымбалізуе Марыяну, якая зважаецца нацыянальнай пэрсаніфікацыяй Францыі, з полымем, якое ў той жа час сымбалізуе ейныя валасамі. Эмблема таксама нагадвае залаты мэдаль. Тоні Эстанге патлумачыў, што эмблема сымбалізуе сілу і магію гульняў. Выкарыстаньне жаночай фігуры таксама служыць данінай павагі летнім Алімпійскім гульням 1900 году ў Парыжы, якія былі першымі, ў якіх дазволілі ўдзельнічаць жанчынам[29]. Эмблема была распрацаваная францускім дызайнэрам Сыльвэнам Бае[30] сумесна з францускай дызайнэрскай агенцыяй Royalties[30][31][32].

Апытанка Opinion Way паказала, што 83% французаў выказаліся, што ім падабаецца эмблема гульняў. Пагатоў, высокім атрымаўся адсотак ухвалы эстэтычнай прывабнасьці (82%) і крэатыўнасьці (78%)[33]. Упершыню летнія Паралімпійскія гульні 2024 году скарыстаюць тую ж самую эмблему, што і адпаведныя Алімпійскія гульні[34].

  1. ^ «Gender equality and youth at the heart of the Paris 2024 Olympic Sports Programme». International Olympic Committee.
  2. ^ «Thomas Bach re-elected as IOC president until 2025». The Associated Press.
  3. ^ Беларусь не атрымае 26 ліпеня запрашэньне МАК на Гульні ў Парыжы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 13 ліпеня 2023 г. Праверана 13 ліпеня 2023 г.
  4. ^ Paris set to host 2024 Olympics, Los Angeles to be awarded 2028 Games by IOC (анг.). ABC News. Праверана 1 жніўня 2017 г.
  5. ^ Daffunchio Picazo, Raúl (9.03.2024). «Paris 2024: Opening Ceremony to start at 19:30». Inside the Games.
  6. ^ а б «Macron says Paris Olympics opening ceremony could be moved». BBC News.
  7. ^ Ingle, Sean (13.12.2021). «Paris 2024 Olympic organisers reveal audacious plans for opening ceremony». The Guardian.
  8. ^ «Tears and fears for the man planning Paris Olympics show». France 24.
  9. ^ Pavitt, Michael (21.09.2022). «Paris 2024 names artistic director for Opening Ceremony on River Seine». Inside the Games.
  10. ^ а б «French stage director Thomas Jolly and filmmaker Michel Hazanavicius to direct opening and closing ceremonies for 2024 Paris Olympics». Associated Press.
  11. ^ а б «France halves crowd numbers for Olympics opening ceremony on River Seine». France 24.
  12. ^ Pavitt, Michael (13.12.2021). «Paris 2024 confirms Seine will serve as venue for city-centre Olympic Opening Ceremony». Inside the Games.
  13. ^ Harris, Rob (7.03.2024). «Paris Olympics: Opening ceremony could be cut back again over security fears». Sky News.
  14. ^ Muñana, Gustavo (15.04.2024). «Macron: Stade de France could host Olympic opening ceremony if security is threatened». Inside the Games.
  15. ^ «No Changes in Core Olympic Sports for Paris 2024». Around the Rings.
  16. ^ «Olympic Games: Breakdancing takes step closer to Paris 2024 inclusion». BBC Sport.
  17. ^ Diamond, James (19.07.2018). «Two phase selection process confirmed for new Paris 2024 sports but esports will not be considered». Inside the Games.
  18. ^ «Gender equality and youth at the heart of the Paris 2024 Olympic Sports program». International Olympic Committee.
  19. ^ May, Sam (5.07.2024). «Paris 2024: Closing ceremony of Olympics revealed». Inside the Games.
  20. ^ «Paris 2024 Iconic Posters». Paris 2024.
  21. ^ Muñana, Gustavo (5.03.2024). «'Surrealist' diptych poster for Paris 2024 Olympics». Inside the Games.
  22. ^ «Avec ses produits dérivés, Paris 2024 veut faire sauter la banque». Francs Jeux.
  23. ^ «Paris 2024 — The Mascots». Paris 2024.
  24. ^ «Phrygian cap symbolising French republic chosen as 2024 Paris Olympics mascot». France 24.
  25. ^ Rowbottom, Mike (14.11.2022). «Paris 2024 mascots revealed as Phrygian caps — cute ideals of liberty to power a sporting revolution». Inside the Games.
  26. ^ Belam, Martin (14.11.2022). «Meet the Phryges: Paris 2024 Olympic and Paralympic mascots unveiled». The Guardian.
  27. ^ Williams, Eliza (4.12.2019). «Trends of 2019: Branding». Creative Review.
  28. ^ Wharton, David (24.10.2019). «Is it an Olympic logo? Or a coquettish scamp?». Los Angeles Times.
  29. ^ «Olympic flame or dating ad? Paris 2024 logo divides opinion». BBC News.
  30. ^ а б «Trends of 2019: Branding and logos». Creative Review.
  31. ^ «How Paris 2024 unveiled its new logo?». en24.news.
  32. ^ Lepeltier, Nicolas (21.10.2019). «Paris 2024: le logo des Jeux Olympique’s dévoilé». Le Monde.
  33. ^ «83% of French People Approve of New Paris 2024 Games Emblem». Paris 2024.
  34. ^ Rowbottom, Mike (21.10.2019). «Paris 2024 unveil new shared Olympic and Paralympic Games emblem». Inside the Games.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць