Спартовае скалалажаньне на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году

Спаборніцтвы па спартовым скалалажаньні на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 5 па 10 жніўня ў спартовым парку Лё-Буржэ ў Сэн-Дэні. Гэта былі ўжо другія спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту на летніх Алімпійскіх гульнях. Дэбютавалі яны на папярэдніх гульнях у Токіё. Агульная колькасьць спартоўцаў у параўнаньні з папярэднімі спаборніцтвамі павялічылася з 40 да 68 чалавек[1][2]. Таксама павялічылася і колькасьць дысцыплінаў, бо дысцыпліны былі падзеленыя на асобнае хуткаснае лажаньне і складанасьць-боўлдэрынг. Былі разыграныя 4 камплекты мэдалёў.

Узнагароды

рэдагаваць
Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
Мужчыны
Хуткаснае лажаньне   Вэдрык Леанарда   У Пэн   Сэм Ўотсан
Складанасьць-боўлдэрынг   Тобі Робэртс   Сарата Анраку   Якаб Шубэрт
Жанчыны
Хуткаснае лажаньне   Аляксандра Мірослаў   Дэн Ліхуань   Аляксандра Калуцкая
Складанасьць-боўлдэрынг   Яня Гарнбрэт   Брук Рабуту   Джэсыка Пільц
  1. ^ «Sport Climbing Officially Added To Paris 2024 Sports Programme!». International Federation of Sport Climbing.
  2. ^ «Olympic Games Paris 2024». International Federation of Sport Climbing.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць