Тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году

Спаборніцтвы па тэнісе на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 27 ліпеня па 4 жніўня на кортах Ралян Гаросу[1]. Удзел бралі 172 спартоўцы[2]. На тэнісных турнірах у адзіночным разрадзе былі згуляныя шэсьць раўндаў, а ў парным разрадзе раўндаў налічвалася пяць. У міксьце згулялі толькі чатыры раўнды. Усе адзіночныя матчы складаліся з трох сэтаў з звычайным тайбрэйкам у кожным сэце, уключна з апошнім сэтам[3]. Ува ўсіх парных спаборніцтвах замест трэцяга сэту быў згуляны матч-тайбрэйк. Турнір у Парыжы быў першым за доўгі час алімпійскім турнірам, які ладзіўся на грунтовых кортах. Апошнім разам матчы на такім пакрыцьці гуляліся ў Барсэлёне ў 1992 годзе[3]. Былі разыграныя 5 камплектаў мэдалёў.

Корт імя Філіпа Шатрые — адзін з кортаў Ралян Гаросу.

Узнагароды

рэдагаваць
Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
Мужчыны   Новак Джокавіч   Карляс Алькарас   Лярэнца Музэцьці
Жанчыны   Чжэн Цыньвэнь   Донна Вэкіч   Іга Сьвёнтак
Мужчынскія пары   Аўстралія
Мэт’ю Эбдэн
Джон Пірз
  ЗША
Остын Крайчэк
Раджыў Рам
  ЗША
Тэйлар Фрыц
Томі Пол
Жаночыя пары   Італія
Сара Эрані
Жасьмін Паоліні

  Індывідуальныя нэўтральныя атлеты
Міра Андрэева
Дзіяна Шнайдэр
  Гішпанія
Крыстына Букша
Сара Сарыбэс Торма

Мікст   Чэхія
Томаш Махач
Катарына Сінякова
  Кітай
Чжан Чжычжэнь
Ван Сіньюй
  Канада
Фэлікс Ажэ-Альясім
Габрыела Даброўскі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць