Сучаснае пяціборства на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году

Спаборніцтвы па сучасным пяціборстве на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 8 па 11 жніўня ў Вэрсальскім палацы і на пляцоўцы канфэрэнц-цэнтру Пары-Нор-Вільпэнт у прадмесьці Вільпэнт на паўночны-ўсход ад Парыжу. Пры гэтым, у Вэрсальскім палацы прайшлі ўсе спаборніцтвы па сучасным пяціборстве, за выключэньнем этапаў па фэхтаваньні, якія былі згуляныя ў Вільпэнце. Былі разыграныя 2 камплекты мэдалёў.

Праграма коннага спорту выконвалася ў садах Вэрсальскага палаца.

У канцы 2021 году Міжнародны алімпійскі камітэт абвесьціў, што сучаснае пяціборства будзе выключанае з алімпійскай праграмы пасьля 2024 году. Падставай гэтаму стаўся інцыдэнт, які адбыўся на этапе канкуру на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў Токіё, калі нямецкая трэнэрка Кім Райснэр ахнула каня сваёй спартоўкі[1]. У адказ на гэты інцыдэнт Міжнародны зьвяз сучаснага пяціборства (МЗСП) быў папярэджаны МАК аб неабходнасьці замяніць частку праграмы коннага спорту на новую пятую дысцыпліну[2]. Пасьля таго, як МЗСП пагодзіўся перагледзець склад дысцыплінаў сучаснае пяціборства працягне разыгрывацца на Алімпійскіх гульнях[3].

Узнагароды

рэдагаваць
Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
Мужчыны   Агмэд Эльгендзі   Таісу Сата   Джорджа Малян
Жанчыны   Мішэль Гуляш   Элядзі Клювэль   Сон Сын-Мін

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць