Брэйкдансінг на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году

Спаборніцтвы па брэйкдансінгу на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году будуць ладзіцца з 9 па 10 жніўня на пляцы Згоды. Гэтыя спаборніцтвы стануць афіцыйным дэбютам гэтага віду спорту ў праграме і першай дысцыплінай з спартовых танцаў, якая зьявіцца ў гісторыі летніх Алімпійскіх гульняў[1]. Пасьля пасьпяховага запачаткаваньня турніру на летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018 году ў Буэнас-Айрэсе брэйкдансінг быў зацьверджаны ў якасьці аднаго з трох дадатковых відаў спорту, як і спартовае скалалажаньне і сэрфінг[2][3]. Агулам на спаборніцтвах выступяць 32 спартоўцы з роўным прадстаўніцтвам паміж мужчынамі і жанчынамі[4]. Будуць разыграныя 2 камплекты мэдалёў.

Пляц Згоды.

Узнагароды

рэдагаваць
Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
Мужчыны
Жанчыны
  1. ^ «Breaking officially added to Olympic Games Paris 2024». World DanceSport Federation.
  2. ^ West, Jenna (7.12.2020). «Breaking to Make Its Olympic Debut in Paris in 2024». Sports Illustrated.
  3. ^ Wharton, David (7.12.2020). «'Breaking' news: Breakdancing added as an event for 2024 Paris Olympics». Los Angeles Times.
  4. ^ Martín, Marta (13.12.2022). «How to qualify for breaking at Paris 2024. The Olympics qualification system explained». International Olympic Committee.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць