Конны спорт
Конны спорт — зборнае паняцьце, пад якім разумеюцца спартыўныя гульні з выкарыстаньнем коней. Пры язьдзе верхам вершнік актыўна ўзаемадзейнічае з рухам каня. Конь пры гэтым кіруецца перамяшчэньнем вагі вершніка, сьціскам сьцёгнаў і паслабленьнем ці нацяжэньнем павадоў. Голас вершніка таксама можа ўплываць на рух каня, але ня ўсімі відамі коннага спорту гэта дазволена.
Віды коннага спорту
рэдагавацьМіжнароднай фэдэрацыяй коннага спорту (па-француску: Fédération Equestre Internationale , FEI) афіцыйна прызнаюцца наступныя віды КС:
- Выездка
- Канкур
- Трохбор’е
- Рэйнінг — адзін зь відаў вэстэрн-спорту
- Драйвінг
- Прабегі
- Вальтыжыроўка
Віды шоў-спаборніцтваў, якія не ўваходзяць у афіцыйную клясыфікацыю FEI
рэдагаваць- Жаночая язда
- Джыгітоўка
- Коннае пола
- Байга
Літаратура
рэдагаваць- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.407