Цяжкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году

Спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 7 па 11 жніўня ў выставачным цэнтры Парыж Экспа Порт-дэ-Вэрсаль[1]. У праграме цяжкай атлетыкі былі зробленыя некалькі значных зьменаў. Гэтак колькасьць дысцыплінаў у параўнаньні з папярэднімі летнімі Алімпійскімі гульнямі 2020 году ў Токіё была скарочана з чатырнаццаці да дзесяці. У дадатак, у кожнай з вагавых катэгорыяў спаборнічалі агулам 120 цяжкаатлетаў і цяжкаатлеткак з роўным падзелам паміж мужчынамі і жанчынамі, што значна меней за іхную колькасьць на такійскіх спаборніцтвах, дзе бралі ўдзел 196 спартоўцаў[2]. Былі разыграныя 10 камплектаў мэдалёў.

Уваход у парк экспазыцыяў ля цэнтру Парыж Экспа Порт-дэ-Вэрсаль.

Узнагароды

рэдагаваць
Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
Мужчыны
да 61 кг   Лі Фабінь   Тырапонг Сылачай   Гэмптан Морыс
да 73 кг   Рызкі Джуніянсья   Вірапгон Вічума   Бажыдар Андрэеў
да 89 кг   Карляс Насар   Ейсан Лёпэс   Антаніна Піцалята
да 102 кг   Лю Хуаньхуа   Акбар Джураеў   Яўген Ціханцоў
больш за 102 кг   Лаша Талахадзэ   Вараздат Лалаян   Гор Мінасян
Жанчыны
да 49 кг   Хоў Чжыхуй   Міхаэла Камбэй   Сурадчана Хамбао
да 59 кг   Ло Шыфан   Мод Шарон   Го Сынчжунь
да 71 кг   Алівія Рывэз   Мары Санчэс   Анджы Палясіяс
да 81 кг   Сольфрыд Куанда   Сара Агмэд   Нэйсі Дахомэс
больш за 81 кг   Лі Вэньвэнь   Пак Э-Чон   Эмілі Кэмпбэл
  1. ^ «Weightlifting Dates Confirmed for Paris 2024». International Weightlifting Federation.
  2. ^ Meng, Licheng (21.12.2022). «How to qualify for weightlifting at Paris 2024. The Olympics qualification system explained». International Olympic Committee.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць