Сэрфінг на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году

Спаборніцтвы па cэрфінгу на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 27 ліпеня па 5 жніўня на рыфавым перавале ля вёскі Тэахупао на востраве Таіці, які ляжыць у Ціхім акіяне. Такім чынам, быў пераўзвышаны рэкорд паводле самай далёкай дыстанцыі паміж месцам правядзеньня спаборніцтваў і горадам, які ладзіць у сябе Алімпійскія гульні[1]. Агулам на турніры бралі ўдзел 48 спартоўцаў з роўным дзяленьнем паміж мужчынамі і жанчынамі. У параўнаньні з папярэднімі летнімі Алімпійскімі гульнямі колькасьць спартоўцаў павялічылася на 8 чалавек[2]. Спаборніцтвы некалькі разоў пераносіліся празь неспрыяльныя ўмовы надвор’я, але ўсё ж такі былі праведзеныя 5 жніўня. Былі разыграныя 2 камплекты мэдалёў.

Сэрфінгіст ловіць хвалю на рыфе Тэахупао.

Узнагароды

рэдагаваць
Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
Мужчыны   Калі Ваас   Джэк Робінсан   Габрыел Мэдына
Жанчыны   Кэралайн Маркс   Тацяна Вэстан-Вэб   Жаан Дэфэ

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць