Адкрыць галоўнае мэню

Падуя (па-італьянску: Padova, па-лацінску: Patavium) — горад і муніцыпалітэт у Італіі, у рэгіёне Вэнэце, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Разьмешчаны на адлегласьці за 400 км на поўнач ад Рыму, 36 км на захад ад Вэнэцыі. Падуя вядома дзякуючы Падуанскаму ўнівэрсытэту, у якім працавалі Галілео Галілей, Андрэас Вэзаліюс, вучыўся Францыск Скарына. Батанічны сад Падуі працуе з 1545 году, зьяўляючыся такім чынам найстарэйшым у Эўропе. У горадзе ладзіцца штогадовы міжнародны кірмаш.

Падуя
італ. Padova
Падуя
CoA Padova.svg
Герб Падуі


Краіна: Італія
Рэгіён: Вэнэта
Плошча: 92,85 км²
Вышыня: 12 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 214 125 чал.
шчыльнасьць: 2306,14 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 049
Паштовы індэкс: 35100
Нумарны знак: PD
Геаграфічныя каардынаты: 45°25′ пн. ш. 11°52′ у. д. / 45.417° пн. ш. 11.867° у. д. / 45.417; 11.867Каардынаты: 45°25′ пн. ш. 11°52′ у. д. / 45.417° пн. ш. 11.867° у. д. / 45.417; 11.867
Падуя на мапе Італіі
Падуя
Падуя
Падуя
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.padova.it

ГісторыяРэдагаваць

Згадваецца ў IV стагодзьдзя да н. э. пад назвай па-лацінску: Patavium Тытусам Лівіюсам. У 49 годзе да н. э. места атрымала правы рымскай муніцыпіі. У 601 годзе была разбурана лянгабардамі. З пачатку XII стагодзьдзя гарадзкая камуна. У XIII стагодзьдзі горад быў рамесьніцкім і гандлёвым цэнтрам. У 1318 годзе ў Падуі ўсталявалася сіньёрыя роду Карара, пазьней дэля Скала і Вісконці. У 1405—1797 гадох знаходзілася ў складзе Вэнэцыянскай рэспублікі. У XV—XVII стагодзьдзях Падуя — буйны культурны цэнтар. У 1813 годзе горад быў падпарадкаваны Габсбургамі. З 1866 году знаходзіўся ў складзе Італьянскага каралеўства.

АрхітэктураРэдагаваць

Захаваліся рэшткі старажытнарымскіх грабніц, мастоў, амфітэатру і форума. Сярод архітэктурных помнікаў: паляцца дэля Раджонэ (1215—1306), базыліка Сант-Антоніё (1232, побач зь ёй конны помнік кандат’еру Гатамэляту, 1447—1453, скульптар Данатэльлё), Капэля дэль Арэна (Скравэньні; пачатак XIV стагодзьдзя, фрэскі Джота ды Бандонэ), Капэля Сан-Джорджа, Сабор Падуі.

АсобыРэдагаваць

Гарады-сябрыРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Падуясховішча мультымэдыйных матэрыялаў