Васіль Хамутоўскі (нарадзіўся 30 жніўня 1978 году) — беларускі футбаліст, брамнік. У 2000—2008 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[1].

Васіль Хамутоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 жніўня 1978 (45 гадоў)
Менск, Беларусь
Рост 191 см
Вага 87 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994—1997
1997—1998
1998—2000
1998—1999
2000
2000—2001
2001—2002
2002
2002—2003
2003—2005
2006—2007
2008
2008—2010
2010—2011
2011—2012
2012—2013
2013—2014
2015—2016
Зьмена Менск
Атака Менск
БАТЭ Барысаў
Зьмена Менск (арэнда)
Тарпэда Менск
Вальдгоф Мангайм
Дынама Масква
Валгар-Газпром Астрахань
Мэталіст Харкаў
Сьцяўа Бухарэст
Том Томск
Карл Цайс Ена
Аўгсбург
Таўрыя Сімфэропаль
Амкар Перм
Пэтролул Плоешць
Тарпэда-БелАЗ Жодзін
Дынама Менск
4 (0)
12 (0)
22 (0)
20 (0)
12 (0)
2 (0)
8 (0)
5 (0)
2 (0)
50 (0)
21 (0)
17 (0)
10 (0)
5 (0)
14 (0)
13 (0)
29 (0)
2 (0)
Зборныя
2000—2008 Беларусь 26 (0)
Трэнэрскія клюбы
2016 Крумкачы Менск (в. а.)

Кар’ера рэдагаваць

У сакавіку 2015 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[2]. У жніўні 2016 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Крумкачоў», дзе заняў пасаду трэнэра брамнікаў[3]. У кастрычніку — лістападзе 2016 году пасьля сыходу з клюбу Алега Дулуба выконваў абавязкі галоўнага трэнэра «Крумкачоў» разам зь Якавам Залеўскім[4]. З жніўня 2018 году — трэнэр брамнікаў у берасьцейскім «Дынама»[5].

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Вышэйшая ліга 2 -3

Грамадзкая дзейнасьць рэдагаваць

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем прызнаць несапраўднымі выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 году[6].

Пасьля зьехаў з краіны, працаваў ва Ўкраіне. Быў затрыманы 30 верасьня 2022 году, пасьля вяртаньня ў Беларусь на лячэньне. Асуджаны на 13 сутак за рэпосты[7]. Пасьля яго затрымалі ўжо па абвінавачаньні ў крымінальнай справе.

27 сьнежня 2022 году прызнаны праваабаронцамі палітзьняволеным[8].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць