Косін (Менская вобласьць)

вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Косіна (Менская вобласьць)»)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Косін, Косіна.

Ко́сін[1][2][3] (сучасная назва — Ко́сіна[4]) — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Косін уваходзіць у склад Лагойскага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад цэнтру Менску, за 11 км на паўднёвы ўсход ад Лагойску і за 11 км на захад ад павароту на Жодзіна з аўтамагістралі М3 МенскВіцебск на яе перакрыжаваньні з дарогай Н9548 ЖодзінДзяніскі. Сядзіба былога саўгасу «Косінскі» (цяпер ААТ «Косіна»).

Косін
трансьліт. Kosin[a]
Першыя згадкі: 1567
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Лагойскі
Насельніцтва: 575 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223127
СААТА: 6232846032
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°7′33.625″ пн. ш. 27°57′10.865″ у. д. / 54.12600694° пн. ш. 27.95301806° у. д. / 54.12600694; 27.95301806Каардынаты: 54°7′33.625″ пн. ш. 27°57′10.865″ у. д. / 54.12600694° пн. ш. 27.95301806° у. д. / 54.12600694; 27.95301806
Косін на мапе Беларусі ±
Косін
Косін
Косін
Косін
Косін
Косін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Першае вядомае згадваньне вёскі мы знаходзім на мапе Менскага павету 1567 году.[5] Разам з тым В. Насовіч мяркуе, што вёска ўзьнікла пазьней — у XVII стагодзьдзі.[6]

У канцы XVIII стагодзьдзя вёска Косін з 28 дварамі і ўніяцкай царквой Пакрова Багародзіцы было цэнтрам маёнтку Ёсіфа Тышкевіча, асноўны абшар якога цягнуўся ў Смалявіцкі раён. У матэрыялах перапісу 1834 году прыводзіцца поўны сьпіс маёнткаў Барысаўскага павету з пазначэньнем уласьнікаў і колькасьці «рэвіскіх душаў» (мужчынаў). Цікава, што паводле колькасьці мужчынскага насельніцтва Косін (613) у той час перавышаў такія маёнткі як Лагойск (442) і Плешчаніцы (456).[7]

У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя вёска ўваходзіла ў склад Юр’еўскай воласьці. У канцы ХІХ стагодзьдзя ў вёсцы дзейнічалі дзьве кузьні, а ў 1906 годзе пры маёнтку Косіне быў заснаваны броварны завод П. Шмідта.[7]

Пасьля ўсталяваньня савецкае ўлады ў Беларусі менавіта ў маёнтку Косіне ў 1921 годзе на былых уладаньнях памешчыка П. Шмідта зьявіўся першы на Лагойшчыне саўгас, які адыграў значную ролю ў разгортваньні калектывізацыі. Ужо да 1929 году саўгас стаў буйной дзяржаўнай гаспадаркай. У саўгас за дапамогай зьвярталіся сяляне суседніх вёсак. Яны пазычалі насеньне, коней, розны сельскагаспадарчы інвэнтар. Раён абслугоўвалі тры машынна-трактарныя станцыі: Лагойская, Янушкавіцкая і Косінская.[8]

З 20 жніўня 1924 году да 1954 году вёска ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Падонкаўскага сельсавету Лагойскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 15 студзеня 1938 году — Менскай вобласьці[9]. 30 кастрычніка 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Знаменскага ў склад Лагойскага сельсавету[10].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 601 чалавек
  • 2010 год — 575 чалавек

Косін і Янка Купала

рэдагаваць

У Косіне ў 18871889 гадох жыла сям’я Луцэвічаў. Бацька Янкі Купалы Дамінік Луцэвіч працаваў у маёнтку памешчыка Багдановіча. У 1888 годзе шасьцігадовага Яся тут вучыў пачатковай грамаце сын служачага ў маёнтку, вучань гімназіі Патаповіч. Першая навука Яся была па-польску. Пра Косін Янка Купала пісаў у сваім лісьце Л. Клейнбарту 23 лістапада 1927 году. На будынку вясковай школы ўсталяваная мэмарыяльная дошка.[11]

У Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь занесеная Сьвята-Вусьпенская Царква (1865 г.).[12] У некаторых крыніцах год пабудовы царквы пазначаны як 1744.[13] У 1930-я гады царква была зачыненая. Да 1990-х гадоў выкарыстоўвалася як склад. Разьмешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага драўлянага дойлідзтва. Храм крыжова-купальнай, сымэтрычна-восевай кампазыцыі. Да выцягнутага па падоўжанай восі 8-граннага аб’ёму, накрытага шатровым дахам, з 4-х бакоў далучаны бабінец, 2 бакавыя прыдзелы і 5-гранная апсыда. Над гонтавым дахам раней узвышаўся 8-гранны барабан з шатровым верхам, а над прытворам мелася 3-ярусная званіца (не захавалася). Унутры царквы сьцены пакрытыя шэра-блакітнай тынкоўкай з размалёўкай пад драўляныя панэлі. Пры ўваходзе ў храм вылучаны невялікія памяшканьні тамбура і бакавых клецяў.[14]

У вёсцы знаходзіцца брацкая магіла, дзе пахаваныя 32 воіны, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленьні раёну ад нямецкіх захопнікаў. Помнік знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюзу Фёдар Гаўрылавіч Крылоў.[14][15]

У вёсцы таксама ўсталяваны помнік вайскоўцам, партызанам і мірным жыхарам зь вёсак саўгасу «Косінскі», якія загінулі ў гады вайны[16].

Гаспадарка

рэдагаваць

ААТ «Косіна» спэцыялізуецца на вытворчасьці зерня з разьвітой жывёлагадоўляй. Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў — 2674 га, у т. л. 1893 га пашні і 763 га лугавых земляў. У прадпрыемства ўваходзяць 4 малочна-таварныя фэрмы («Косіна», «Мачужычы», «Пархава», «Сьвідна»), фэрма па гадоўлі маладняку «Чарняхоўскі».[17]

  1. ^ Паводле афіцыйнай назвы — Kosina.
  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 249
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. ISBN 978-985-508-298-0. С. 264
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9. С. 73
  4. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 250
  5. ^ Населеныя пункты Менскага павету ў 1567 годзе Гісторыя. Гістарычная геаграфія Праверана 19 жніўня 2012 г.
  6. ^ У складзе Вялікага княства Літоўскага. Пад уладай Гедзімінавічаў (XIV — пачатак XVI ст.). (пэрсанальны сайт) Вячаслаў Насевіч Праверана 19 жніўня 2012 г.
  7. ^ а б У складзе Расейскай імпэрыі. Далучэньне да Расеі і становішча Лагойшчыны ў той час. (пэрсанальны сайт) Вячаслаў Насевіч Праверана 19 жніўня 2012 г.
  8. ^ Лагойскі раён у гады мірнай працы Лагойск. Віртуальны музэй Праверана 19 жніўня 2012 г.
  9. ^ Падонкаўскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  10. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
  11. ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл. — Артыкул «Косіна». — С. 303.
  12. ^ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь/склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. – Мінск : БЕЛТА, 2009. – 684 с.: іл.
  13. ^ Косіна, Сьвята-Усьпенская царква Фота Планета Праверана 19 жніўня 2012 г.
  14. ^ а б Аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны Лагойскага раёну (афіцыйны сайт Лагойскага райвыканкаму) Праверана 19 жніўня 2012 г.
  15. ^ Помнік на магіле Ф.Крылова Лагойск. Віртуальны музэй Праверана 19 жніўня 2012 г.
  16. ^ Помнік вайскоўцам, партызанам і мірным жыхарам з вёсак саўгасу «Косінскі», якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны Лагойск. Віртуальны музэй Праверана 19 жніўня 2012 г.
  17. ^ ААТ «Косіна» (сайт прадпрыемства) Праверана 19 жніўня 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Косіна». — С. 303.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць