Падонкаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Падо́нкаўскі сельсавет (з 1969 году — Зна́менскі сельсавет[1] або Зна́менкаўскі сельсавет[2]) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Падонкі (з 1954 году).

Падонкаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Падонкі
Дата ўтварэньня 1924
Дата скасаваньня 2009
Насельніцтва
  • 1412 чал. (2009)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223127
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Лагойскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 15 студзеня 1938 году — Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар знаходзіўся ў вёсцы Косіне. У 1954 годзе цэнтар перанесены ў вёску Падонкі[3].

30 студзеня 1969 году Падонкі перайменаваныя ў Знаменку. У сувязі з гэтым сельсавет перайменаваны ў Знаменскі.

17 сьнежня 2009 году сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты — вёскі Аўгустова, Гаішча, Жалудоўшчына, Загор’е, Замасточча, Карцоўшчына, Косін, Мачужычы, Падонкі, Пархава, Сілічы, Сьвідна, пасёлак Чарняхоўскі — перададзеныя ў склад Лагойскага сельсавету[4].

Населеныя пункты рэдагаваць

  • 1 студзеня 1947 году — 12[5]
  • 1 студзеня 1974 году — 13[6]
  • 1 студзеня 1986 году — 13[7]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с. С. 111
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 51
  3. ^ Падонкаўскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Об изменении административно-территориального устройства Минской области (рас.) / Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219
  5. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 141
  6. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 147
  7. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 141

Літаратура рэдагаваць